ЗНАЙШОЎ РАБОТУ ПА ДУШЫ

1Малады спецыяліст Андрэй Петравецкі (на здымку) — загадчык гаражамі ААТ «Бяленева».

Хлопцу падабаецца работа, бо палюбіў ён тэхніку яшчэ ў дзяцінстве: дапамагаў бацьку-вадзіцелю рамантаваць машыны, пазней сам разбіраў матацыклы. І не дзіўна, што пасля школы пайшоў далей вучыцца ў Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж па спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці». Зладжанай працай у акцыянерным таварыстве Андрэй задаволены. Стымулюе маладога спецыяліста падтрымка больш вопытных калег.
У бліжэйшы час Андрэй Петравецкі збіраецца набываць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці, але адназначна ведае, што вернецца на родную яноўскую зямлю.
Ірына ХАСАНАВА.

Фота аўтара.