Каб дарогі былі праезджымі

1На балансе ДРБУ-146 утрымліваецца 759,6 км дарог. І толькі 187 км з іх маюць асфальтабетоннае пакрыццё, 385 — гравійнае. Астатнія — грунтовыя.

У снегапад усе яны расчышчаюцца, пасыпаюцца пясчана-солевай сумессю.
— Спачатку тэхніка выходзіць на асфальтавыя дарогі, потым — гравійныя, у апошнюю чаргу — на грунтовыя. Галоўная наша задача — забяспечыць рух на ўсіх участках, па якіх пракладзены аўтобусныя маршруты, — тлумачыць Васіль Ступаневіч, дырэктар дарожна-рамонтнай арганізацыі. — Пасля выпадання снегу механізатарам нярэдка даводзіцца працаваць па 10-12 гадзін.
— Мой рабочы дзень сёння пачаўся ў 4 гадзіны, — расказаў Юрый Шэк, адзін з трактарыстаў ДРБУ-146, які пасля апошняга снегапада працаваў на аўтадарозе Сянно — Шынкава—Алексінічы. — Калі вярнуся дамоў, не ведаю. Рэжым работы залежыць ад надвор’я. Спатрэбіцца — буду працаваць да раніцы.
І гэта словы не дзеля бахвальства. Юрый Шэк працуе ў арганізацыі 5 гадоў. За ім замацаваны трактар 1997 года выпуску. Тэхніка фактычна выпрацавала свой рэсурс, але працягвае эксплуатавацца, дзякуючы працалюбству механізатара і яго залатым рукам. І такіх работнікаў у ДРБУ-146 шмат.
— Хапае і тэхнікі, якая выкарыстоўваецца многія гады, — пракаменціраваў сітуацыю ў арганізацыі Васіль Ступаневіч. — Тым не менш, мы будзем рабіць усё магчымае, каб дарогі былі праезджымі.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКУ: Юрый Шэк на аўтадарозе Сянно—Шынкава— Алексінічы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *