ЖАНЧЫНЫ ДЗЯЛІЛІСЯ ВОПЫТАМ

1У канцы мінулага года на базе ДУА “Яслі-сад №1 г.Сянно” прайшоў семінар-вучоба са старшынямі пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Адкрыла мерапрыемства член прэзідыума раённай арганізацыі БСЖ Алена Мяцеліца, якая ад імя прэзідыума падзякавала “пярвічкам” за сродкі, сабраныя ў рамках акцыі “Нашы дзеці”. Найбольш актыўны ўдзел у акцыі прынялі пярвічныя арганізацыі Сенненскага райспажыўтаварыства, Багушэўскай абласной туберкулёзнай бальніцы, КУПБА “Прэстыж”.
Вопытам работы пярвічнай арганізацыі ДУА “Яслі-сад №1 падзялілася яе кіраўнік Ірына Падалянец. “Пярвічка”, якая была створана 7 гадоў назад, сёння налічвае 30 чалавек. Асаблівую ўвагу жансавет удзяляе захаванню і ўмацаванню здароўя супрацоўнікаў дашкольнай установы. На працягу года было праведзена спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства “А ну, дзяўчаты”, прайшла дыскусія на тэму барацьбы з курэннем, іншыя мерапрыемствы.
Створаны банк даных дзяцей-інвалідаў, мнагадзетных сем’яў, сем’яў, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. За год, што прайшоў, члены жансавета наведалі па розных прычынах больш за 20 сем’яў (уручэнне дзецям канцылярскіх прылад у рамках дабрачыннай акцыі, віншаванне педагогаў-ветэранаў, жанчын-маці са святамі, абследванне сямей у рамках акцыі “Цёплы дом”).
Актыўны ўдзел прымаюць жанчыны ў дабрачынных акцыях “Нашы дзеці”, “Нашы сэрцы хворым дзецям”. Члены жансавета аказваюць усялякае садзеянне ў вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць у сем’ях выхаванцаў ясляў-сада. Вялікая ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года.
Пра работу пярвічнай арганізацыі саюза жанчын ДУ “Сенненскі ТЦСАН” расказала яе старшыня Алена Атрошкіна. Арганізацыя, створаная ў снежні 2009 года, цяпер налічвае 31 чалавека. Мерапрыемствы праводзяцца сумесна з адміністрацыяй і прафсаюзным камітэтам ТЦСАН, у супрацоўніцтве з “пярвічкамі” БСЖ іншых арганізацый раёна. У рамках акцыі “Беларусь – утульны дом” праводзілася добраўпарадкаванне тэрыторый ТЦСАН, аддзялення дзённага наведвання для інвалідаў, аддзяленняў кругласутачнага знаходжання ў аграгарадках Багданава і Ходцы.
Штогод “пярвічка” ўдзельнічае ў акцыі “Падзяліся цяплом душы і сэрца” па зборы цёплых рэчаў для тых, хто пражывае ў аддзяленнях кругласутачнага знаходжання. У мінулым годзе жаночая арганізацыя Тэрытарыяльнага цэнтра стала ўдзельніцай акцыі “Сям’я — сям’і”. У ходзе акцыі сем’і перадавалі мэблю, што была ва ўжытку, адзенне, посуд, кнігі, цацкі іншым сем’ям, якія мелі патрэбу ў гэтай дапамозе.
У “пярвічцы” створана мабільная брыгада “Залатая рыбка”, якая аказвае рознабаковую дапамогу мнагадзетным, маладым сем’ям і сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Сумесна з пярвічнай арганізацыяй БСЖ СШ №1 г.Сянно, вучнямі школы, ініцыятыўнай групай “Родник” таварыства Чырвонага Крыжа рэалізуецца сацыяльны праект “Добро пусть каждого коснётся”, які накіраваны на ліквідацыю сацыяльнай раз’яднанасці інвалідаў. У рамках праекта арганізуюцца сустрэчы са старшакласнікамі-валанцёрамі.
2У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне члены жаночай “пярвічкі” павіншавалі ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, якія знаходзяцца на абслугоўванні тэрытарыяльнага цэнтра.
Сумесна са спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама жанчыны пярвічнай арганізацыі БСЖ ТЦСАН удзельнічалі ў аглядзе-конкурсе патрыятычнай песні і сталі пераможцамі сярод вакальных груп.
У ліку самых актыў-ных членаў “пярвічкі” яе старшыня назвала Тамару Смірнову, дырэктара ТЦСАН, Вольгу Нікалаеву, кіраўніка гуртка аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, Таццяну Вярцінскую, старшыню прафкама Тэрытарыяльнага цэнтра, сацыяльных работнікаў Святлану Прыстаўка, Ларысу Рантоўскую, Людмілу Зелентаву, спецыяліста па сацыяльнай рабоце Люсю Грытчанка, супрацоўніц Багушэўскага аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і дзённага наведвання для грамадзян пажылога ўзросту Галіну Секачову, Любоў Трубека, Валянціну Мяцеліца.
Увазе ўдзельнікаў семінара-вучобы быў прадстаўлены канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі і супрацоўнікамі дзіцячага сада №1. На развітанне калектыў дашкольнай установы атрымаў падарунак ад раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.
3Потым удзельнікі мерапрыемства наведалі Сенненскую дзіцячую бібліятэку і рэзідэнцыю Дзеда Мароза, якая знаходзіцца ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Там іх павіншавалі казачныя навагоднія персанажы.
Пабывалі старшыні “пярвічак” у Сенненскім Доме рамёстваў, цікавую і змястоўную экскурсію па якім правяла дырэктар установы Вольга Квашко. Жанчыны наведалі выставачныя залы, дзе пазнаёміліся з вырабамі майстроў Дома рамёстваў, наведалі выставу-продаж і набылі навагоднія і калядныя сувеніры.
Пазнаёміліся ўдзельнікі семінара і з работай аддзялення дзённага наведвання для інвалідаў, дзе даведаліся пра поспехі і дасягненні яго наведвальнікаў. Калектыву аддзялення таксама былі ўручаны падарункі.
Таццяна Буракова.

На здымках: са старшынямі пярвічных арганізацый аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Фота аўтара.