Падарункі прыёмным дзецям

мароз1+Навагодняе прадстаўленне для дзяцей з прыёмных сем’яў, што праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” ў Сенненскім сацыяльна-педагагічным цэнтры, пачалося з казкі “Марозка”, інсцэніроўку якой падрыхтавалі супрацоўнікі Цэнтра дзяцей і моладзі.

У захапленне ад імпрэзы прыйшлі і дзеці, і запрошаныя на свята прыёмныя бацькі. Персанажы інсцэніроўкі, а таксама Баба Яга, Лясныя разбойнікі, Дзед Мароз са Снягурачкай весялілі малых і дарослых на працягу ўсяго прадстаўлення.
Не спыняліся карагоды вакол прыгажуні-ёлкі: хлопчыкі і дзяўчынкі адчулі сябе ў ролі зайчыкаў, птушачак, медзведзянят… У цікавых конкурсах прымалі ўдзел і таты з мамамі, і таксама атрымлівалі прызы за перамогу.
мороз2+Дзядуля Мароз парадаваўся вершам і песням, якія выканалі для яго юныя артысты. Асабліва ўразілі старога сваім выступленнем вучні Багданаўскай школы.
На свята да дзяцей прыйшлі Павел і Ірына Дзямідчыкі, прадстаўнікі царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Надзея”. Яны павіншавалі ўсіх добрай песняй пра надыход Раства Хрыстова.
З віншаваннямі да гасцей звярнуліся дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Святлана Новікава і метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Блыкіна, якая перадала дзецям з прыёмных сем’яў навагоднія падарункі ад раённай улады.
Таццяна Буракова.
На здымках: незабыўныя моманты навагодняга свята.
Фота аўтара.

мороз3

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *