Змяніўся графік выплаты пенсій і дапамог

ГС   Каб аптымізаваць расходы фонда сацыяльнай абароны насельніцтва і забяспечыць раўнамернае размеркаванне фінансавай нагрузкі зменены даты выплаты пенсій і сацыяльных дапамог.     

Згодна з інфармацыяй упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама праз прад­прыемствы паштовай сувязі, пачынаючы з 1 студзеня 2015 года, выплата нядаўна прызначаных пенсій і ўсіх відаў дапамог будзе рабіцца кожны месяц з 21 па 25 чысло. У гэтыя ж тэрміны змогуць атрымаць дапамогі асобы, якія даглядаюць інвалідаў І групы альбо сталых людзей узростам звыш 80 гадоў, нават калі дапамогі прызначаны раней.

                Мяняюць графік выплаты пенсіі і дапамог банкаўскія ўстановы: з 1 студзеня — разліковы цэнтр ААТ «Белаграпрамбанк», з 1 лютага — цэнтр банкаўскіх паслуг ААТ «ААБ «Беларусбанк». Першая з названых устаноў выплаты будзе рабіць 17, другая — 16 чысла кожнага месяца.