Во время своего визита в Сенненский район первый заместитель Министра труда и социальной защиты провёл приём граждан и посетил социальные учреждения Сенненщины

hjfjf У кожнага з нас ёсць правы і абавязкі, якія рэгламентуе закон, а не чыноўнік. Так развітваўся з кожным,  хто пабываў у яго на прыёме,  першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Пётр Грушнік. Асабісты прыём высокапастаўленая асоба правяла ў Сянне.

Папярэдне жаданне сустрэцца з ім выказалі пяць чалавек. У вызначаны час на прыём прыйшлі далёка не ўсе.

Пенсіянерка, жыхарка аграгарадка Багданава сустракаецца з высокапастаўленымі асобамі, якія бываюць на Сенненшчыне, рэгулярна. Летась, напрыклад, была на прыёме ў Міністра працы і сацыяльнай абароны. Атрымала адказы на пастаўленыя тады пытанні. Аднак не ўпусціла шанс сустрэцца і з першым намеснікам Мар’яны Шчоткінай. Яшчэ адна пенсіянерка, якая атрымлівае пенсію па ўзросце, мае даплаты па інваліднасці, засумнявалася ў правільнасці іх налічэння, што і прывяло яе на прыём да Пятра Грушніка.         Больш працяглай і грунтоўнай была размова з механізатарам ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс». Да ўдзелу ў ёй Пётр Грушнік прыцягнуў дырэктара акцыянернага таварыства Іосіфа Свістунова, галоўнага эканаміста райсельгасхарчу Галіну Фралову, галоўнага дзяржаўнага інспектара Лепельскага міжраённага аддзела Дэпартамента працы Юрыя Цыплякова. Справа ў тым, што ў аргані­зацыі затрымліваюць выплату зарплаты, а субяседні­ку Пятра Грушніка ў разліковым лістку да выплаты пазначылі 54 тыс. рублёў.

lyily    У самым пачатку размовы першы намеснік Міністра пацікавіўся, ці ведае субяседнік, за што яму плоцяць. На пытанне механізатар толькі паціснуў плячыма. Не адказаў ён і на пытанне, які дакумент (кантракт, дагавор) рэгламентуе ўзаемаадносіны работніка і работадаўцы. «Вы мяне здзіўляеце, — не хаваў Пётр Грушнік, — каб даражэй прадаць сваю працу, сябе, трэба ведаць умовы аплаты, свае абавязкі і абавязкі работадаўцы. І дамагацца выканання дагавора».

Па словах механізатара, ён з калегамі спрабаваў размаўляць з кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства ў сувязі з недахопам запасных частак для рамонту тэхнікі, аднак узаемапаразумення не знайшлі.

Іосіф Свістуноў аргументавана так і не давёў, чаму механізатару за 17 працоўных дзён налічылі 54 тыс. рублёў, чаму зарплата работнікам выплочваец­ца несвоечасова. А вось для спецыялістаў аддзела Дэпартамента працы тлумачэнні не патрабуюцца. Ацэньваюцца факты. Парушэнне графіка выплаты зарплаты на прадпрыемстве заўжды караецца штрафам.

Пётр Грушнік запатрабаваў, каб у бліжэйшы час зацікаўленыя бакі (упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, райсельгасхарч, райкам прафсаюза работнікаў АПК) сустрэліся з калектывам ААТ «Райаграсэрвіс». А старшыня райвыканкама Васіль Чараднік даў даручэнне адпаведным службам райвыканкама праверыць, як выплочваецца заробак у іншых сельгасарганізацыях.

g,kkgt  Пасля завяршэння прыёму жыхароў раёна Пётр Грушнік пабываў у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у яго аддзяленнях: дзённага знаходжання інвалідаў і ў Багданаве, дзе прытулак знайшлі адзінокія сталыя людзі.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Читайте полностью в №100 за 27 декабря 2014 года.