Агроусадьбы Сенненщины готовы встретить гостей на Новый год

_1_~1Да навагодніх і калядных святаў рыхтуюцца і сенненскія аграсядзібы. Іх у нашым раёне зарэгістравана 18. Карэспандэнт «ГС» высветліла, у якую суму абыйдзецца такое задавальненне, і чым будуць здзіўляць турыстаў гаспадары аграсядзіб.  

Напачатку варта адзначыць, што гэты від турыстычнага адпачынку дастаткова запатрабаваны.

Сядзіба «Ля Лука­мор’я» прапісана  ў  аграгарадку Машканы. Для камфортнага адпачынку, карпаратыўнага застолля ці сустрэчы Новага года вялікай кампаніяй прапануюцца зручны катэдж для пражывання, паслугі лазні і саўны. На прыродзе можна здорава правесці час, у тым ліку парыбачыць на возеры. Кожны дамок мае сан­тэх­нічнае абсталяванне, уласную кухню, абсталяваную халадзільнікам з маразільнай камерай, электра­плітой, мік­рахвалёвай печчу і камплектам посуду. Ва ўсіх гасцёўнях і спальных пакоях усталяваны вадка­крышталічныя тэлевізары з наборам спадарожнікавых каналаў.

Самы танны Новы год — яго адсутнасць.  Аднак, калі душа патрабуе свята, галоўнае, каб кашалёк не трэснуў ад цэн. Так, у «Ля Лукамор’я» 31 снежня збіраецца прыехаць кампанія з трыццаці чалавек. Суткі на аднаго каштуюць 30$. Аднак гэта цана ў святочныя дні. У будні на кампанію з дзесяці чалавек прыйдзецца 100$, у выхадныя — 200$.

А вось у сельскай ся­дзібе СФГ «Лапеха», што размешчана ў вёсцы Свабоднае недалёка ад райцэнтра, на свята чакаюць гасцей з Бешанковіч. Кампанія з 12 чалавек за арэндаванне катэджа на Новы год аддасць 500$. Па словах гаспадара сядзібы Мікалая Лапехі, для наведвальнікаў створаны ўсе ўмовы выдатнага адпачынку: драўляны двухпавярховы дом з лазняй і, нават, міні-басейнам. Можна прыгатаваць шашлык, юш­ку.  У несвяточныя дні цэны, як высветлілася, «не кусаюцца».  Аграсядзіба можа размясціць у сабе каля 20 чалавек, для кожнага дзень такога адпачынку будзе каштаваць крыху больш за сто тысяч рублёў.

Той, хто планаваў адзначыць навагоднія святы ў аграсядзібе, пастараўся забраніраваць яе загадзя, за месяц, а то і раней. І нягледзячы на павышэнне кошту арэнды, большасць аграсядзіб у святочныя дні пуставаць не будуць.

Ірына ХАСАНАВА.

 P.S. Інфармацыя пра паслугі іншых аграсядзіб размешчана на сайце Сенненскага райвыканкама.