В Сенно завершили реконструкцию биатлонного стрельбища

_1_~1 Тое, што на Сенненшчыне «перадавым» відам спорту з’яўляецца біятлон, вядома далёка за межамі раёна. Пацвярджэннем таму з’яўляюцца поспехі нашых землякоў, якія сталі пераможцамі і прызёрамі шматлікіх першынстваў, майстрамі спорту і заслужанымі трэнерамі… У 70-х гадах мінулага стагоддзя Сянно па праве набыло статус цэнтра гэтага віду спорту на Віцебшчыне. Тут праводзіліся спаборніцтвы абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Сёння на аддзяленні біятлона Сенненскай СДЮШАР займаюцца 93 дзіцяці.

Для падрыхтоўкі будучых чэмпіёнаў у раёне парку імя 40-годдзя Перамогі было абсталявана біятлоннае стрэль­бішча. А ў жніўні гэтага года па ініцыя­тыве мясцовых улад пачалася маштабная рэканструкцыя аб’екта. Курыраваў работамі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Пракаповіч. У рэканструкцыі быў задзейнічаны шэраг раённых прадпрыемстваў. Так, укладкай асфальтавага пакрыцця займаліся працаўнікі ДРБУ-146, яшчэ адна дарожная служба — ДЭУ-38 — забяспечвала падвоз пяску. Зварачныя работы выканалі спецыялісты РВУ «Сяннорайгаз». Шэраг прадпрыемстваў, а менавіта АТП №20, ПС «Сянно», НПС «Сянно», РУП ЖКГ, прадаставілі неабходную дарожна-будаўнічую тэхніку. Камунгасаўцы таксама правялі грэйдаванне тэрыторыі. У работах па добраўпарадкаванні падтрымку аказала Сенненскае лясніцтва.

Вось так адзіным працоўным дэсантам зра­білі вялікую справу для годнага развіцця не толькі сенненскага, а і беларускага біятлона.

  P.S.   У хуткім часе працягнецца рэканструкцыя былога кандытарскага цэху пад базу біятлона па вул. Чырвоны Кастрычнік.

Ірына ХАСАНАВА.