Землеустроительная служба Сенненского района предупреждает: за непорядок на земле можно поплатиться участком

_1_~1Стварэнне сялянска-фермерскіх гаспадарак у Беларусі толькі вітаецца. Дзяржава ўсяляк спрыяе тым,  хто пажадаў заняцца фермерствам. У сваю чаргу людзі,  якія абзавяліся зямлёй, бяруць на сябе абавязак выкарыстоўваць яе па мэтавым прызначэнні. Аднак не ўсе фермеры своечасова апрацоўваюць свае ўгоддзі. Гэта пацвердзілі восеньскія рэйды землеўпарадчай службы раёна, паведаміў намеснік начальні­ка гэтай службы Аляксей Крыштопенка.

У выніку праверак да кіраўнікоў некаторых сялянска-фермерскіх гаспадарак прыменены адміністрацыйныя меры пакарання.

Так, у СФГ «Марыя» (кіраўнік В.Д.Велімовіч) адабрана 58 гектараў зямлі, якая перададзена ААТ «Белая Ліпа», бо раней накладзены штраф не даў выніку.

Атрымаў штраф за невыкарыстанне часткі зямель  кіраўнік СФГ «ГорДеМ и К» С.А.Гаранаў. Пасля гэтага ўчастак быў прыведзены ў парадак.

У непрыглядным стане ўтрымліваў зямлю і В.А. Цуран (СФГ «Сялянская сядзіба «Адпачынак для душы»), за што таксама быў аштрафаваны.  Цяпер зямля прыводзіцца ў парадак.

Толькі пасля вынясення земслужбай прадпісання скончылі падрыхтоўку зямельнага ўчастка для веснавой пасадкі фруктовага саду ў сялянска-фермерскай  гаспадарцы «Падвей» (кіраўнік В.А.Кулікоўскі).

Як бачым, рэйды-праверкі прыносяць свой плён. Дзяржава не можа дазволіць, каб «гуляла» зямля, якая з’яўляецца асноўнай крыніцай дабрабыту і эканамічнай бяспекі краіны і народа.

 Таццяна Буракова.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *