У аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту г.п.Багушэўск прайшла выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці

1  Усе работы зроблены наведвальнікамі ўстановы, якіх  сёння налічваецца больш за трыццаць чалавек.

 На выставу арганізатары запрасілі вучняў школ гарпасёлка. Юныя багушэўцы мелі магчымасць пабываць на майстар-класах рукадзельніц. Па словах Любові Трубека і Галіны Аверчанка, супрацоўніц аддзялення, ва ўстанове робіцца многае, каб разнастаіць жыццё сваіх падапечных. У ліку такіх мерапрыемстваў  сустрэчы з цікавымі людзьмі, заняткі па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, шашках і шахматах, чаяванні, канцэрты да розных святаў. Для наведвальнікаў аддзялення стала традыцыяй раз у месяц збірацца на лекцыях па здаровым ладзе жыцця ўрача-герантолага Багушэўскай раённай бальніцы Тамары Крываручка.

У бліжэйшых планах аддзялення арганізаваць персанальныя вернісажы ўсіх багушэўскіх майстрых.

Ірына ХАСАНАВА.

На здымку: у час наведвання выставы.

Читайте материал полностью в №95 от 9 декабря 2014 года.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *