Старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў атрымаў узнагароды ад Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

№1 На гэтых  днях старшыні раённага Савета дэпутатаў Міхаілу Вілюгу споўнілася 50 гадоў з дня нараджэння.

  У сувязі з гэтым, а больш за плённую працу ў органах кіравання, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, актыўны ўдзел у палітычным жыцці раёна і вобласці, ён узнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.

Адзначана праца Мі­хаіла Мікалаевіча і вышэйшым заканадаўчым органам нашай краіны. Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і медаль Міхаілу Вілюгу  ўручыў Аляксандр Папкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Сенненскай выбарчай акрузе.

На здымку: узнагароды Міхаілу Вілюгу ўручае Аляксандр Папкоў.