Калектыў моцны здаровай сям’ёй

_1_~1  У Багушэўскім лясгасе даволі вялікая прафсаюзная арганізацыя. У яе ўваходзяць амаль усе работнікі прадпрыемства. Члены прафсаюза, у першую чаргу актывісты грамадскай аргані­зацыі, імкнуцца ўздзейнічаць на сітуацыю не толькі ў калектыве, але і ў сем’ях работнікаў.  Як працуе прафсаюзная арганізацыя па папярэджванні сямейнай нядобранадзейнасці, мы гутарым з Вольгай Зайцавай, старшынёй пярвічнай арганізацыі ДЛГУ «Багушэўскі лясгас».

— Вольга Аляксандраўна, з чаго пачынаецца работа прафсаюзных актывістаў па выяўленні недабранадзейных сямей?

— Багушэўскі лясгас структурна складаецца са шматлікіх падраздзяленняў, раскіданых па ўсім раёне. У час сустрэч з іх калектывамі мы абавязкова звяртаем увагу на людзей, якія злоўжываюць алкаголем. Менавіта гэтае сацыяльнае зло стварае глебу для сямейных скандалаў, прыкметна змяншае даход сям’і, нават, адбіваецца на паводзінах, вучобе дзяцей. А менавіта таму сёння ў лясгасе ёсць спіс асоб, якія рэгулярна ўжываюць алкаголь, схільны да сямейных скандалаў. У Багушэўску мы актыўна супрацоўнічаем з педагагічнымі калектывамі школ. Сумесна з класнымі кіраўнікамі, сацыяльнымі педагогамі прафсаюзныя актывісты наведваюць праблемныя сем’і, якія рашэннем сельвыканкама замацаваны за нашым калектывам. Пасля наведвання неблаганадзейных сем’яў складаюцца акты. Прафсаюзныя актывісты не раз пераконваліся — неабыякавасць дапамагае аздаравіць сем’і. У калектыве актыўна прапагандуецца здаровы лад жыцця, маральна здаровыя сем’і. Для прапаганды здаровага ладу жыцця выкарыстоўваюцца сродкі і адміністрацыі прадпрыемства, і прафкама. У распараджэнні лясгасаўцаў — разнастайны спартыўны інвентар: лыжы, палаткі, мячы, трэнажоры, тэнісны стол. Толькі сёлета на спартыўна-масавыя мера­прыемствы патрачана каля 5 млн рублёў. На інвентар — 13,5 млн рублёў. Імкнёмся прыцягваць да такіх мерапрыемстваў не толькі нашых работнікаў, але і членаў іх сямей. Бацькам, чые дзеці паспяхова ўдзельнічаюць у розных спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах, аб’яўляюцца падзячнасці. Інфармацыя аб гэтым змя­шчаецца на стэндах ва ўсіх структурных падраз­дзя­леннях лясгаса.

 Гутарыў Аляксандр ІЎЕЎ.

Подробности в № 92 за 29 ноября 2014 г.