Секрет семейного счастья от призёров районного конкурса на «Лучшее сельское подворье » супругов Козловых из аг. Студёнка Сенненского района

   ;hkihkgСенненскі раён багаты не толькі сваёй прыродай, гісторыяй, таленавітымі і праца­вітымі людзьмі, але і моцнымі вясковымі сем’ямі. І раённы конкурс на «Лепшы сельскі падворак», што адбыўся нядаўна, таму пацвярджэнне. З васьмі прэтэндэнтаў журы адабрала траіх. На вынікі паўплывалі не толькі добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі, але і наяўнасць падсобнай гаспадаркі, маральны клімат у сям’і. У ліку прызёраў конкурсу апынулася і сям’я Казловых з аграгарадка Студзёнка.

Сельскі ўклад патрабуе ад чалавека штодзённай і самаадданай працы, нярэдка без выхадных і водпускаў. Большасць прадстаўнікоў сучаснай моладзі да гэтага аказваецца не гатовая і шукае лепшай долі пераважна ў горадзе, дзе мінімальныя гаспадарчыя турботы і максімальна камфортныя бытавыя ўмовы. Жыць у вёсцы, а тым больш займацца сельскай гаспадаркай, на жаль, пагаджаюцца нямногія. Як правіла, гэта тыя, хто сам вырас на сяле і не па словах знаёмы з сельскім бытам. Як, напрыклад, Яўген і Вольга Казловы. Ён — з Новага Сяла, яна — з  Самсон. Разам вучыліся ў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Сёння Яўген працуе намеснікам дырэктара ААТ «Студзёнка» па кормавытворчасці. Малады мужчына мае аўтарытэт у калектыве, знаходзіцца ў рэзерве кадраў на пасаду кіраўніка сельгаспрадпрыемства. Вольга — ветэрынарны ўрач у акцыянерным таварыстве. Вельмі адказная, у любы час сутак гатовая аказаць дапамогу жывёле.

Свае адносіны яны будуюць на прынцыпах узаемаразумення і раўнапраўя, з упэўненасцю глядзяць у будучыню.

За службовымі і хат­німі справамі Вольга знаходзіць час і на захапленне — кветкаводства. Яе кветнік палыхае з ранняй вясны да позняй восені. За гаспадаром, як і належыць — мужчынскія абавязкі: утрыманне падсобнай гаспадаркі, уладкаванне дома. Разам яны выхоўваюць сына Рамана.

Атрымаўшы ведамаснае жыллё, маладая сям’я пачала актыўна яго добраўпарадкоўваць, абзавялася кароўкай, парасятамі, птушкай, трусамі. Сёння іх сядзі­бу можна назваць узорнай.

Зладжаная праца — залог поспеху і найбольш аптымальны шлях дасягнення самых запаветных мэт. А дасягненні Яўгена і Вольгі на конкурсе ацэнены дыпломам і каштоўным падарункам.

Ірына ХАСАНАВА.

Подробности в №92 за 29 ноября 2014 г.