В Сенно соревновались уличные футбольные команды
У гэтыя дні ў райцэнтры праводзіцца турнір па міні-футболе. Яго арганізатарам выступіў раённы спартыўны клуб «Алімп». Удзел у спаборніцтвах прымаюць юныя футбалісты розных узростаў, што жывуць на адной вуліцы.
Ва ўзроставай групе не старэй 2002 года нараджэння на полі са штучным пакрыццём, што было пабудавана зусім нядаўна, высвятлялі адносіны 6 каманд. Перамогу святкавалі спартсмены, якія жывуць на вуліцы Каваленкі. Другое месца ў спаборніцтвах занялі юныя сенненцы з вуліцы Міра, трэцяе — Азгура.
Не засмуціліся і аматары футбола, якія жывуць на вуліцах Назаранкі, Касманаўтаў, Кастрычніцкая. Яны ўпэўнены, што ўжо ў наступным годзе на падобным турніры змогуць узяць рэванш.
А тым часам спаборніцтвы працягваюцца. На поле выходзяць больш старэйшыя футбалісты.
Наш кар.