На пасяджэнні Беліцкага сельскага выканаўчага камітэта Сенненскага раёна падвялі вынікі работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, аб’ектаў сацыяльна-культурнага, бытавога і вытворчага прызначэння

ГСЯк адзначыў кіраўнік мясцовага органа ўлады Сяргей Галынчык, у пачатку года быў распрацаваны і зацверджаны рашэннем сельвыканкама адпаведны план.

Шмат зроблена на могілках вёсак Станюкі, Апечкі, Вялікая і Малая Пярэспы. Да работы па навядзенні парадку спрычыніліся людзі і тэхніка УП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава». Дрэвы выпілоўвалі за сродкі сельвыканкама.

На тэрыторыі сельсавета добраўпарадкаваны фактычна ўсе помнікі, месцы пахавання савецкіх салдат і партызан. Толькі на рамонт абеліска над брацкай магілай у Латыгалі патрачана 20 млн рублёў бюджэтных сродкаў. У вёсцы праведзены і іншыя работы па добраўпарадкаванні.            У прыватнасці знесены будынкі дзіцячага садка і праўлення калгаса «Ле­нінскі шлях». Работы праводзіліся з прыцягненнем тэхнікі, рабочых мясцовай сельгасарганізацыі і шэ­фаў — ПС «Сянно».

Не дадаюць прывабнасці населеным пунктам Беліцкага сельсавета кустарнікавая расліннасць, баршчэўнік Сасноўскага. На бліжэйшы час пастаўлена задача вынішчыць яе на палетках.

Знешні выгляд населеных пунктаў, экалагічны парадак у іх наваколлі ў значнай ступені залежаць ад грамадскай пазіцыі людзей, іх культуры. І тут для сельвыканкама, дэпутатаў, старэйшын — шырокае поле дзейнасці. Дакладчык, у прыватнасці, адзначыў, што насельніцтва ў сваёй большасці застаецца па­сіўным нават пры правя­дзенні работ на могілках. Выключэннем хіба што стала пазіцыя былых жыхароў вёскі Чараўкі. Сёлета яны па ўласнай ініцыятыве арганізавалі і правялі на вясковых могілках суботнік. Выяўляюцца факты, калі насельніцтва адмаўляецца плаціць грошы за збор бытавога смецця.

Сярод насельніцтва трэба актыўней весці і растлумачальную работу, агітаваць на канкрэтных прыкладах. Тым больш што яны ў Беліцкім сельсавеце ёсць. У 2013 годзе пераможцам раённага конкурсу на лепшы вясковы падворак стала сям’я Будновых з Полымя, сёлета пра сябе заявілі Валуевы з Латыгаля, якім дастаўся другі прыз у конкурсе на лепшы сельскі мола­дзевы падворак.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Подробности в №91 за 25 ноября 2014 г.