Сенненская «Радыёхвілінка” приняла участие в республиканском конкурсе детских СМИ

ГС Удзельнікі сацыяльнай ініцыятывы «Дзіцячая радыёхвілінка» Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі Аляксандр Лапеха, Ганна Кірсаненка і Лізавета Лазарчык выступілі на Х рэспуб­ліканскім фестывалі-конкурсе  дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі «Свежы вецер» у намінацыі «Конкурс радыёпраграм» з радыёвыпускам «У летнім палёце».

Потым вядучыя «Дзі­цячай хвілінкі» былі запрошаны да ўдзелу ў фінале фестывалю-конкурсу, які праходзіў з 17 кастрычніка па 6 лістапада ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», расказала дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Каржыцкая.

Юныя сенненцы ўдзель­нічалі ў творчых сустрэчах, майстар-класах, творчых лабараторыях, якія праводзілі супрацоўнікі беларускага радыё і тэлебачання, карэспандэнты газет, студэнты інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўні­версітэта.