Дэкада прафілактыкі пажараў у жыллёвым фондзе праводзіцца на тэрыторыі Сенненскага раёна з 12 па 21 лістапада бягучага года.
Яе мэта — акцэнтаванне ўвагі кіраўнікоў мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, арганізацый і насельніцтва на праблемах гібелі людзей у час пажараў.
З пачатку года ў раёне адбылося 36 пажараў, у агні загінулі тры чалавекі. Летась за аналагічны перыяд зафіксавана 29 пажараў і 5 выпадкаў гібелі людзей на іх.