У детского сада №1 г.Сенно — юбилей

3У лістападзе старэйшая дашкольная ўстанова горада святкуе юбілей. За 70 гадоў існавання са сцен ясляў-сада №1 выйшла не адно пакаленне дзяцей, якіх даглядалі, абучалі і выхоў­валі адданыя сваёй справе людзі.

Юбілей — гэта час падвядзення вынікаў, роздуму аб дасягненнях, поспехах, планах на будучае і, вядома ж, успамінаў пра тое, як усё пачыналася…

Першы сенненскі дзіцячы сад быў створаны ў 1944 годзе. Ён размя­шчаўся на вуліцы Савецкай, 23 у прыстасаваным памяшканні 1890 года пабудовы і знаходзіўся на балансе Сенненскага раённага аддзела народнай адукацыі.

У 1960 годзе дзіцячы сад «пераехаў» у два прыстасаваныя памяшканні на гэтай жа вуліцы, у якіх знаходзіліся 2 групы дзяцей. У 1965-м быў уведзены ў эксплуатацыю тыпавы будынак дзіцячага сада, разлічаны на 140 месцаў. Тут размяшчаліся 6 груп і 2 — у двух прыстасаваных будынках, працавала 8 выхавальнікаў. У 1992 годзе ў дзіцячым садзе функцыянавала 9 груп. Будынак 1890 года быў рэканструяваны для арганізацыі работы 2-х груп.

Сёння дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад №1 г.Сянно» размя­шчаецца ў тыпавым будынку, які адпавядае ўсім са­нітарным нормам, правілам і гігіенічным нарматывам, для ўстаноў,  што забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі.

jiopjp'   Гісторыя захавала прозвішча першай загадчыцы сада Мілушачкінай (на жаль, толькі прозвішча). З лютага 1961 года на гэтай пасадзе працавала Ніна Сцяпанаўна Бельская; з лютага 1991-га — Любоў Сяргееўна Зарубіцкая. З ліпеня 2007 года ўстанову ўзначальвае Святлана Яўгенаўна Панушкіна.

За перыяд свайго існавання дашкольная ўста­нова шмат разоў мяняла назву і падведамнасць. Але ўвесь гэты час  супрацоўнікі дзіцячага сада, ад выхавальнікаў да повараў і прыбіральшчыц, імкнуліся ствараць для дзяцей атмасферу любові і радасці, рабіць жыццё выхаванцаў цікавым і змястоўным. Да гэтага ж імкнецца і цяперашні калектыў установы. Сёння тут працуе 34 работнікі, 14 з іх — педагогі, прафесіяналы сваёй справы, якія валодаюць высокім творчым патэнцыялам. Усе яны аб’яднаны агульнай мэтай — зрабіць усё магчымае, каб кожнае дзіця выхаваць фізічна і маральна здаровай асобай.

2      Акрамя асноўнай дзейнасці дашкольная ўстанова прапаноўвае заняткі ў гуртках «Англійская мова», «Харэаграфія». Арганізавана работа адаптацыйнай групы «Крошка». Аказваюцца паслугі выхавальніка, памочніка выхавальніка на даму, паслугі настаўніка-дэфектолага. Працуе група падоўжанага дня.

Для таго, каб бацькі былі кампетэнтнымі і раўнапраўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, у яслях-садзе арганізаваны інавацыйныя формы работы з сем’ямі. З 2007 года працуе сямейны клуб «Праменьчык» для бацькоў, дзеці якіх наведваюць дашкольную ўстанову. Праводзяцца «Вечары знаёмстваў», што дазваляе бацькам набыць вопыт выхавання, паглядзець на дзіцяці з пазіцыі выхавальніка, а выхавальнікам — з пазіцыі бацькоў. Вынікам такіх сустрэч з’яўляецца скарачэнне псіхалагічнай дыстанцыі паміж педагогамі і бацькамі. Працуе сямейны клуб «Расцём разам» для бацькоў, дзеці якіх не наведваюць установы дашкольнай адукацыі.

Спатрэбіцца не адна газетная старонка, каб расказаць пра насычанае жыццё дзіцячага сада, бо на працягу сямі дзесяцігоддзяў тут назапашаны вялікі вопыт работы па стварэнні камфортных умоў для знахо­джання дзіцяці ў садку, абучэння і выхавання падрастаючага пакалення.

 Таццяна Буракова.

 

На здымках: калектыў Сенненскага дзіцячага сада №1 (70-я гады мінулага стагоддзя);адна з груп (нашы дні).