Клуб беларускай нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Хадчаначка» Ходцаўскага сельскага Дома культуры атрымаў званне «народны»

6 Ганаровае званне калектыў пад кіраўніцтвам Любові Жукоўскай (нядаўна, у №75, «раёнка» пісала пра гэтую таленавітую жанчыну) атрымаў згодна з пастановай Міністэрства культуры нашай краіны «Аб прысваенні і пазбаўленні наймення «народны» («узорны»)».

Дакумент прыняты 8 кастрычніка гэтага года на падставе пункта 1 артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб культуры Рэспублікі Беларусь» і палажэння аб народным (узорным) непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага пастановай Міністэрства культуры №38 ад 6 лістапада 2008 года.

Высокай адзнакі «Хад­чаначка» ўдастоілася за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную і выставачную дзейнасць.

Усяго ў нашым раёне працуюць 9 народных калектываў і адзін узорны.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.