Запрашаюць Яноўскія «Дажынкі»! Праграма правядзення раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2014»

дажынкіЧас і месца дзеяння — 20 верасня, аг.Янова.

9.30 —  выставы сельскагаспадарчай тэхнікі і жывёл.

10.00 — работа тэатралізаваных пляцовак і падворкаў: «Мядовая скарбонка», «Блакітныя азёры», «Зялёнае багацце», «Кірмаш бульбашоў», «Машканскі кірмаш», «Чым багаты, тым і рады», «Хлебны квас», «Яблычныя прысмакі»; выстава-продаж вырабаў майстроў раённага Дома рамёстваў; выстава ваеннай зброі.

11.00 — шэсце калоны працаўнікоў вёскі і моладзі «Святкуем Дажынкі разам».

11.20 — ушанаванне працаўнікоў вёскі «Славім чалавека працы».

12.20 — ушанаванне маладых спецыялістаў, што працуюць у аграпрамысловым комплексе раёна, «Моладзь Сенненшчыны».

12.30 — канцэрт удзельнікаў праекта тэлеканала АНТ «Акадэмія талентаў».

18.00 — выступленне калектыву мастацкай самадзейнасці УА «Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».

19.0019.30 — канцэрт калектываў мастацкай сама­дзейнасці раёна.

19.30 — фаер-шоу.

20.00 — феерверк.

20.3022.00 — святочная дыскатэка.

         На працягу  дня будуць працаваць гандлёвыя аб’екты райспажыўтаварыства, свае вырабы на продаж выставіць КУПБА «Прэстыж».

         Дзетвару пазабавяць атракцыёны. А аматары спорту змогуць паспаборнічаць у валейболе, дартсе, шашках, перацягванні каната, штурханні гіры на спартыўнай пляцоўцы.

 Як дабрацца?

Патрапіць у суботу, 20 верасня, у святочнае Янова без праблем змогуць усе жадаючыя. Для зручнасці транспартнага паведамлення паміж райцэнтрам і сталіцай сёлетніх раённых «Дажынак» АТП №20 прадаставіць дадатковы рэйс па маршруце Сянно — Багушэўск праз Пурплева, Какоўчына да аграгарадка Янова.

Час адпраўлення дадатковага аўтобуса ад аўтастанцыі — 9.00 і 17.00. Назад у Сянно з Янова можна будзе выехаць у 14.10 і 22.40; з Янова на Багушэўск — 22.20.

Акрамя таго, у суботу

будуць дзейнічаць і асноўныя рэйсы:

Сянно — Літусава — 4.30, 8.30, 17.05;

Сянно — Някрашава — 5.40, 11.20;

Сянно — Багушэўск — 12.50;

Багушэўск — Калантаёва (праз Янова) — 9.40, 13.10.

Адпраўленне з г.п.Багушэўск на аг.Янова — 9.30, 9.40, 13.10, 14.40.

Адпраўленне з аг.Янова:

у напрамку Багушэўска — 10.35, 11.40, 14.02, 14.45, 19.40;

у напрамку Сянна (праз Пурплева, Какоўчына) — 15.06.

Тэлефоны для даведак: 4-18-69; 8-029-898-29-17.   

 

Запрашаюць Яноўскія «Дажынкі»! Праграма правядзення раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2014»: 1 комментарий

  • Воскресенье, 28 сен., 2014 в 20:40
    Permalink

    Вы б усіх гасцей яноўскіх дадынак звазілі б у Курэйшына, суседнюю вёску. Няхай бы яны падзівіліся на тое, як рэальна праводзіцца ў жыццё аграрная палітыка Аляксандра Рыгоравіча.
    А то феерверкі, фаер-шоу…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *