Янова рыхтуецца прыняць раённыя «Дажынкі — 2014»

яново1У гэтыя дні ў аграгарадку кіпіць праца. Прыводзяцца ў парадак вуліцы населенага пункта, аб’екты сацыяльнай і вытворчай сфер. У падрыхтоўку да свята актыўна ўключыліся і гаспадары прыватных домаўладанняў.

 

 

2 (на 2 колонки)Аднаго з іх  мы засталі якраз за добраўпарадкаваннем уласнага падворка і ўсталяваннем новай агароджы. Ся­дзіба В.Броўкі размешчана ў непасрэднай блізасці ад месцаў будучых святочных дзеянняў. А таму, прызнаецца мужчына, хочацца, каб яго дом і двор выглядалі адпаведна і за іх не было сорамна перад шматлікімі гасцямі «Дажынак».

Да слова, супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з прадстаўнікамі Какоўчынскага сельскага Савета наладзілі рэгулярныя рэйды па вуліцах аграгарадка і бліжэйшых да яго населеных пунктаў. У час аб’ездаў вядзецца растлумачальная работа сярод мясцовага насельніцтва, выяўляюцца аб’екты, якія маюць патрэбу ў добраўпарадкаванні. Як засведчыла галоўны ўрач РЦГЭ Сняжана Мяцеліца, большасць вяскоўцаў станоўча адгукаецца на заклікі спецыялі­стаў санітарнай службы раёна прыбрацца.