Чэмпіёны 70-ых

сборнаяМы прадстаўляем чарговую падпорку здымкаў з фоталетапісу Сенненскай СДЮШАР, складзенага з фота былых навучэнцаў школы, трэнераў, момантаў спаборніцтваў.

На здым­ку ўверсе, датаваным 2 сакавіка 1975 г., можна ўбачыць збор­ную каманду Сенненскага раёна, якая заняла 1 месца на V зімовай спартакіядзе прафсаюзаў Віцебскага аблсавета.

Першы рад (справа налева): Віктар Глазуноў, Аляксандр Даукшас, Аляксандр Высоцкі, Зінаіда Рачкоўская.

Другі рад (справа налева): Валянціна Гарнак, Аляксандр Карнакоў, Галіна Макоўская, Аляксандр Рацькоў, Людміла Чыжэўская, Леанід Бутаровіч, Уладзімір Яроменка, Галіна Куляшова, Уладзімір Станкевіч, Аляксандр Сямёнавіч Хаменка (трэнер), Зоя Бараноўская, Валянціна Высоцкая, Міхаіл Мурашкевіч, Ліля Сімановіч.

Галина    А вось на другім здымку — ураджэнка Сянна Галіна Куляшова, якая ў 1976 годзе стала чэмпіёнкай зімовай спартакіяды народаў СССР.

Падрыхтавала Ірына ХАСАНАВА.

 

Фота з архіва Сенненскай СДЮШАР.