Сенненские коммунальщики отмечают 90-летний юбилей

  ГСУ канцы мінулага месяца самае буйное прадпрыемства раёна РУП ЖКГ адзначыла 90-годдзе з дня ўтварэння.

   Сёння прадпрыемства з’яўляецца шматфункцыянальным вытворча-гаспадарчым комплексам, які абслугоўвае патрэбы насельніцтва, забяспечваючы  вадой, цяплом, выконваючы работы па рамонце жыллёвага фонду, утрыманні аб’ектаў добраўпарадкавання, ажыццяўляючы збор бытавых адходаў, аказваючы паслугі лазневай і гасцінічнай гаспадарак, іншыя паслугі.

Сфера дзейнасці — не толькі райцэнтр, але і г.п.Багушэўск, аграгарадкі Машканы, Ходцы, Багданава, вёска Обаль і іншыя сельскія населеныя пункты раёна.

 Як пачыналася

камунальная

служба?

            Станаўленне жыллёва-камунальнай галіны на Сенненшчыне пачалося ў ліпені 1919 года, калі пры Сенненскім павятовым Савеце рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў быў створаны спецыяльны аддзел камунальнай гаспадаркі.

У дакументах архіўнага фонду выканаўчага камітэта Віцебскага акружнога Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў ёсць загад №46 па выканаўчым камітэце Сенненскага раённага Савета ад 27 жніў­ня 1924 года (гэты дзень лічыцца днём нара­джэння камунальнай гаспадаркі раёна) аб прызначэнні загадчыкам камунальна-гаспадарчай часткі Сенненскага райвыканкама т. Краў­чанкі, тэхнікам — т.Паўлава, справаводамі т.Літвінка і т.Салодкага.

Гісторыя захавала і іншыя імёны былых кіраўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сенненскага раёна: Вячаслаў Антонавіч Злотка (1962 — 1974), Феніес Васільевіч Фанароў (1976 — 1982), Віктар Рыгоравіч Паўлоўскі (1986 — 1992), Уладзімір Аляксандравіч Камісараў (1992 — 2007).

ЖКГ развіваецца

            З цягам часу з’явілася патрэба ў стварэнні асобнай вытворчай структуры, якая б мэтанакіравана займалася аказаннем камунальных паслуг. Так у Сенненскім раёне з’явіўся камбінат камунальных прадпрыемстваў. У 1983 годзе ён пераймяноўваецца ў раённае вытворчае аб’яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Колькасць працуючых на той час складала толькі 56 чалавек, і функцый тады аб’яднанне выконвала няшмат: прадастаўляла насельніцтву паслугі лазні і гасцініцы, выконвала работы па добраўпарадкаванні і санітарна-гігіенічнай ачыстцы г.Сянно і г.п.Багушэўск.

Асабліва інтэнсіўна арганізацыя пачала развівацца з 1988 года. На яе баланс былі прыняты кацельні, водаправодныя сеткі і жыллёвы фонд райцэнтра і гарпасёлка. Калектыў работнікаў павялічыўся да 150 чалавек.

З 1998 года пачынаецца прыёмка на баланс аб’яднання аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў сельскай мясцовасці. Ствараюцца вытворчыя ўчасткі ў вёсках Машканы, Ходцы, Обаль, Багданава, Нямойта.

1 студзеня 2001 года арганізацыя праходзіць перарэгістрацыю і зноў мяняе назву. Цяпер яна называецца Сенненскае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Жылкамунгас

сёння

            Сёння адной з асноўных задач прадпрыемства з’яўляецца ўтрыманне жыллёвага фонду. На сучасны момант РУП ЖКГ абслугоўвае 253 жылыя дамы агульнай плошчай 183 тыс. кв. м.

За перыяд станаўлення прадпрыемства ў раёне пабудаваны і функцыяніруюць неабходныя для нармальнай жыцця­дзейнасці аб’екты вода­правода і каналізацыі.

Цяплом і гарачай вадой насельніцтва, прадпрыемствы, аб’екты сацкультбыту забяспечвае служба кацельных і цеплавых сетак. На яе абслугоўванні знаходзіцца 28 кацельняў (26 з іх дзеючыя), 46,608 км цепласетак.

У мінулым годзе заменена 3,469 км цеплатрасы, план на 2014 год — 2,5 км.

У сучасны момант на балансе РУП ЖКГ знахо­дзіцца 134 адзінкі тэхнікі. На прадпрыемстве працуе 601 чалавек.  Іх працай ствараюцца ўтульнасць у нашых кватэрах, чысціня і парадак на вуліцах населеных пунктаў. На Дошцы гонару прадпрыемства змешчаны лепшыя работнікі: вадзіцель 1 класа вытворчага ўчастка Багушэўск Ігар Андрэйчанка, слесар-рамонтнік 6 разраду вытворчага ўчастка Багданава Валянцін Баранок, вадзі­цель службовага аўта­мабі­ля Андрэй Гарбачоў, машыніст кацельнай 5 разраду Павел Грунтоў, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў 6 разраду ўчастка жылфонду г.Сянно Віктар Дунец, трактарыст 5 разраду Ула­дзімір Яроменка, газаэлектразваршчык 6 разраду Васіль Красавін, муляр 5 разраду Сяргей Латышаў, трактарыст 6 разраду Васіль Пашкевіч, цясляр участка дрэваапрацоўкі Віталь Сіпко.

Таццяна

Буракова.

           

                Пры падрыхтоўцы публікацыі выкарыстаны матэрыялы з летапісу прадпрыемства.