«Клуб на колах» пабываў у Цыпках

1Адна з галоўных місій сенненскага аўтаклуба — несці культуру  сельскаму жыхару. З гэтай мэтай «клуб на колах» на чале з Аляксандрам Васілёнкам выязджае ў самыя аддаленыя населеныя пункты раёна. На днях з канцэртам ён завітаў у вёску Цыпкі Багушэўскага сельсавета.

На пляцоўцы ля бібліятэкі сабраліся і старыя, і самыя юныя вяскоўцы.  Няспешчаныя падобнымі культурнымі праграмамі яны цёпла сустракалі гасцей і кожнае выступленне суправа­джалі  гучнымі апладысментамі. Да артыстаў аўтаклуба далучыліся супрацоўнікі раённага Дома культуры, аматары песні.

3      Прыйшліся да спадобы дуэты Міхаіла Насоўскага і Таццяны Ладунец, Святланы Аніковіч і Аляксандра Васілёнка, трыа «Добрыя дзяўчаты» ў  складзе Бра­ніславы Жаўтабрухавай, Святланы Бянцяй і Раісы Усціновіч. У перапынках паміж нумарамі вядучыя расказалі пра найбольш адметных і заслужаных жыхароў Цыпак, у тым ліку старэйшых вяскоўцаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, ганаровых пенсіянераў.

Ля імправізаванай сцэны размясцілася невялікая выстава мясцовай майстрыхі Ядвігі Літвіновіч. Рукадзельніца валодае літаральна ўсімі відамі вышыўкі. Яе работамі не раз захапляліся госці «Славянскага базару ў Віцебску».

P1210970     Нават дождж не перашкодзіў святу, не сапсаваў добры настрой яго ўдзельнікам. Дзякуючы гукааператару РДК Максіму Акулаву, музычная апаратура працавала без перабояў. А вясёлка, якая з’яві­лася пасля ліўня, здавалася, усміхалася ўсім прысутным.

Жыхары Цыпак па­дзякавалі арганізатарам свята за цікавае мерапрыемства, надарылі артыстам прыгожых кветак і запрасілі часцей прыязджаць да іх.

Ірына ХАСАНАВА.

P1210941

 

 

 

 

 

 

2

P1210955

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *