У Багушэўску кавуны большыя!

Жыхарка г.п.Багушэўск П.С.Пядачкіна «пабіла рэкорд», пра які наша газета пісала ў пачатку верасня (вырашчаны на сенненскіх градках кавун быў вагой восем кілаграмаў). Паліна Сцяпанаўна здолела вырасціць нязвыклую для нашай мясцовасці гіганцкую ягаду вагой 11 кілаграмаў 890 грамаў. Пачаставала руплівая гаспадыня гэтай салодкай сакавітай ягадай больш за 20 чалавек. Крыху меншы кавун, які вырас у яе агародзе, важыў 9 кілаграмаў 500 грамаў.  А зусім нядаўна знялі яшчэ адзін — амаль дзесяцікілаграмовы.

 Яшчэ Паліна Пядачкіна ўдачлівая грыбніца. Асабліва ўдалым быў сёлетні год: жанчына назбірала больш за 400 баравікоў.

 Як бачым, надвор’е, хаця і незвычайнае для нашага рэгіёна, усё ж прынесла свой плён. Дары агарода і лесу — добрае падспор’е да стала.

     Таццяна Буракова.