З пачатку восені ў Сенненскім раёне шукалі чацвярых грыбнікоў

ГС 1 верасня ў лясным масіве каля вёскі Шчытоўка Багушэўскага сельсавета заблукалі трое мужчын. У пошукавых работах былі задзейнічаны супрацоўнікі РАУС і МНС, якія і дапамаглі грыбнікам выбрацца з лесу.

3 верасня ў 20.57 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення пажарна-аварыйнай выратавальнай часці №1 г.Сянно паступіў званок аб знікненні ў лясным масіве каля той жа Шчытоўкі яшчэ аднаго аматара «ціхага палявання». На шчасце, мужчына 1956 года нараджэння самастойна выйшаў з лесу раніцай наступнага дня.

З надыходам грыбнога сезону ў лес наведваецца шмат людзей. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях просяць сенненцаў браць з сабой мабільныя тэлефоны і папярэджваць родных аб  прыкладным месцазнаходжанні.

Ірына ХАСАНАВА.