В связи с события в Украине миграционный поток в Сенненский район увеличился

ГС Летась Сенненшчыну пакінулі 980 грамадзян, а прыбыло 679 чалавек. За першае паўгоддзе сёлетняга года выехаў 391 чалавек, прыбыло 292. Асноўнай прычынай свайго ад’езду з малой радзімы, згодна з апытаннем, якое праводзяць супрацоўнікі РАУС, сенненцы называюць адсутнасць працоўных месцаў з годным заробкам, а таксама інфраструктуры для маладых сямей.

       За 2013 год 19 жыхароў раёна выехалі за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае месцажыхарства. За бягучы год выехала 4 чалавекі. Для далейшага свайго пражывання мігранты найчасцей выбіраюць Расію.

Між тым за 2013 год на Сенненшчыну прыбыло на ПМЖ 27 іншаземцаў. Пераважна гэта грамадзяне Расіі і Украіны. З іх працаздо­льнага ўзросту — 8 чалавек, непаўналетніх — 1, астатнія — пенсіянеры.

Узрост іншаземцаў, якія месцам жыхарства выбіраюць Сенненшчыну, перавышае 50 гадоў. У асноўным яны прыязджаюць да нас у пошуку больш камфортных умоў для жыцця ў пенсіённым ці перадпенсіённым узросце, маюць тут жылую плошчу, з’яўляюцца ўраджэнцамі раёна. У замежныя краіны больш за ўсё выязджаюць жыхары ў працаздольным узросце ў пошуках работы ці па сямейных абставінах.

Сёлета ў сувязі з падзе­ямі ва Украіне міграцыйны паток у наш раён павялічыўся. На 21 жніўня бягучага года Сенненскім РАУС выдадзена 30 дазволаў на пастаяннае пражыванне. У тым ліку 8 — грамадзянам Украіны, 1 — грамадзяніну Егіпта, 19 атрымалі расіяне, яшчэ 2 дазволы выдадзены грамадзянам Казахстана. Акрамя таго, за кансультацыямі з мэтай вызначэння выбару месцажыхарства звярнулася 29 украінцаў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *