Сенненская СДЮШАР: падзеі і факты

ГС У кастрычніку Сенненская дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву адзначыць 60-годдзе з дня свайго стварэння. За гэты час было падрыхтавана нямала спартсменаў, працавалі трэнеры, якія складалі і складаюць сёння спартыўную славу Беларусі.

Мінулы і сёлетні, юбілейны, гады таксама адзначыліся ў жыцці школы высокімі дасягненнямі.

* У 2013 годзе па выніках дзяржаўнай атэстацыі яшчэ два аддзяленні школы, лёгкай атлетыкі і грэка-рымскай барацьбы, атрымалі статус спецыялізаваных.

* Зборная каманда Сенненскага раёна, у якую ўваходзілі  навучэнцы СДЮШАР, заняла 1 месца ў фінале Усебеларускага кросу «Перамога» на прызы газеты «Советская Белоруссия».

* У спісы нацыянальных зборных каманд Рэспублікі Беларусь уключаны 11 выпускнікоў школы: 6 біятланістаў, 3 лёгкаатлеты, 2 барцы грэка-рымскага стылю.

* Сёлета на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне чэмпіёнам у эстафетнай гонцы і трэцяй у індывідуальнай стала выхаванка школы Ірына Крыўко.

* На працягу 2013 і 2014 гадоў станавілісь чэмпіёнамі краіны выхаванцы школы Галіна Васілёнак, Дзмітрый Зязюлін, Антон Чэпікаў, Дзіяна Філіповіч, Мікалай Губарэвіч, Алёна Луцыковіч, Арцём Гардзецкі, Аляксандр Кнацько.

* Па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку вучэбна-трэніровачнай і выхаваўчай работы за 2013 год у намінацыі «Лепшая спартыўная школа раённага падначалення» Сенненская СДЮШАР заняла 1 месца.

* З мэтай умацавання матэрыяльна-спартыўнай базы праведзены капітальны рамонт залы грэка-рымскай барацьбы.

* Набыты будынак для размяшчэння базы біятлону, пачаўся яго рамонт (да жніўня бягучага года асвоены адзін мільярд рублёў).

* Выраблена праектна-каштарысная дакументацыя на капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

* У мінулым годзе набыты інвентар на суму 262,5 млн рублёў і мікрааўтобус «Газель».

* Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў Дар’я Домрачава фундавала Сенненскай СДЮШАР 100 мільёнаў рублёў на ўмацаванне матэрыяльнай базы. Пакупка спортінвентару  завершана, і з 1 верасня навучэнцы атрымаюць новыя вінтоўкі і лыжны інвентар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *