С чего начать строительство дома?

дом Усё больш сенненцаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні  жыллёвых умоў, аддаюць перавагу будаўніцтву індывідуальнага жылля. З чаго трэба пачынаць, што рабіць, каб не сутыкнуцца пры гэтым з прававымі праблемамі, не ўступіць у канфлікт з суседзямі расказвае Наталля ВІЗНЕР, начальнік аддзела будаўніцтва райвыканкама, архітэктар раёна.

— Перш за ўсё, трэба аформіць неабходныя дакументы на зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома.

На будаўні­цтва до­ма спатрэбіцца і прае­ктна-каштарысная дакументацыя?

— І не толькі на дом. На ўчастку, як правіла, будуюцца гаспадарчыя пабудовы: гараж, хлеў, лазня. Іх лепш праектаваць разам з домам. Калі пачаць будоўлю без праекта, будаўніцтва будзе кваліфікавацца як самавольнае. Можна зразумела праектаваць кожную пабудову паасобна. Але гэта даволі клопатна. Таму рэкамендую неабходную праектную дакументацыю рыхтаваць адначасова на ўсе пабудовы, што размесцяцца на ўчастку.

Дзе можна заказаць праектную дакументацыю?

— Пры  райвыканкаме працуе камунальнае ўнітарнае прадпрыемства праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро. Можна звярнуцца ў іншыя падобныя ўстановы.

Акрамя таго, я б рэкамендавала ўлічваць патрабаванні і нормы не толькі пры размяшчэнні пабудоў. Існуюць правілы, якія рэгулююць устаноўку агароджы, размяшчэнне зялёных насаджэнняў. Строгае іх выкананне дазволіць пазбегнуць канфліктаў з уладай, бо пасля завяршэння будаўніцтва жылога дома і гаспадарчых пабудоў яны падлягаюць уводу ў эксплуатацыю. Для атрымання акта давядзецца звяртацца з заявай у райвыканкам. А першачаргова ў орган улады трэба звярнуцца для атрымання дазволу на праектаванне і ўзвядзенне жылля і гаспадарчых пабудоў. Дарэчы, гэтыя правілы абавязковыя як для фізічных асоб, так і для арганізацый.

Калі ўстаноўленыя заканадаўствам працэдуры парушаны і будаўніцтва пачалося, ці, больш таго, пабудова ўзведзена самавольна…

— Самавольнае будаўніцтва гаспадарчых і іншых пабудоў караецца ў адміністрацыйным парадку шляхам накладання штрафу. Калі іх пабудова не была прадугледжана першачарговым праектам, то трэба, як я ўжо казала, заказваць праектную дакументацыю асобна. А галоўнае трэба ведаць, што Грамадзянскі кодэкс за самавольнае будаўніцтва прымае любую прыбудову, надбудову, перабудову капітальнага збудавання, а таксама, калі будынак узведзены на самавольна занятым участку, на ўчастку, які выкарыстоўваецца не па мэтавым прызначэнні альбо прадстаўлены дзяржаўным органам, які не мае паўнамоцтваў на прыняцце адпаведнага рашэння, без правядзення аўкцыёна, калі выдзяленне зямельнага ўчастка магчыма толькі па выніках аўкцыёна. Пабудова будзе лічыцца самавольна ўзведзенай, калі яна пабудавана на ўчастку, які прадастаўлены з парушэннем чарговасці, без папярэдняга ўзгаднення месца зямельнага ўчастка. Каб будоўля не лічылася самавольнай, неабходна таксама мець дазволы на будоўлю, рэканструкцыю без праектнай дакументацыі ў выпадках, калі неабходнасць яе падрыхтоўкі прадугледжана заканадаўствам, альбо, калі будоўля, рэканструкцыя праведзены  з істотнымі парушэннямі горадабудаўнічых і будаўнічых норм і правіл.

         Растлумачце, што маецца на ўвазе пад «істотнымі парушэннямі горадабудаўнічых і будаўнічых норм і правілаў»?

— Перш за ўсё гэта тыя парушэнні, якія ствараюць патэнцыяльную пагрозу для парушэння правоў і інтарэсаў іншых асоб, жыццю ці здароўю грама­дзян, іх маёмасці, могуць парушыць устаноўленыя зацверджанай горадабудаўнічай дакументацыяй рэгламенты выкарыстання тэрыторыі, а таксама наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю, знізіць эксплуатацыйную прыгоднасць аб’екта.

Пры выяўленні самавольнага будаўніцтва яно спыняецца неадкладна.

Якая адміністрацыйная адказнасць прадугледжана за самавольнае будаўніцтва?

— У адпаведнасці з арт.21.12 Кодэкса аб адмі­ністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь самавольнае будаўні­цтва жылых дамоў, вытворчых, гаспадарчых, культурна-бытавых і іншых пабудоў і збудаванняў караецца накладаннем штрафу на фізічную асобу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, індывідуальнага прадпрымальніка — ад 20 да 100 базавых велічынь, на юрыдычную асобу — да 500 базавых. А самае галоўнае, трэба мець на ўвазе, што прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці і факт платы штрафу  асобай, што здзейсніла адміністрацыйнае правапарушэнне не з’яўляецца падставай для ўзаконьвання самавольнай пабудовы.

Гутарыў Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.