У раёне паралельна з уборкай грамадскага палетка ідзе абмалот прыватных участкаў. Усяго іх трэба убраць 1326.

  ГС   Як паведаміў старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, па стане на 13 жніўня было ўбрана 26 % усёй плошчы (338 участкаў). На «сотках» у асноўным задзейнічана тэхніка сельгасарганізацый.

Больш за іншых (у працэнтных адносінах) убралі ўчасткаў сялян у КУСГП імя Гараўца. Не прыступалі да абмалоту ў прыватным сектары УП «Дружбінец», ААТ «Літусава» і «Студзёнка», СУП «Саўгас імя Машэрава». Па словах Міхаіла Вілюгі, абмалочваць збожжа вяскоўцаў у гэтых гаспадарках пачнуць у самым хуткім часе.

 Таццяна Буракова.