Хлебаробы ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» першымі ў раёне завяршылі ўборку зерневых культур.
Іх хлебны каравай сёлетняга года, які ніжэйшы мінулагодняга амаль на 2 тыс. тон, заважыў 6910 тон пры ўраджайнасці 27,7 цэнтнера з гектара.
Парадавацца поспеху хлебаробаў райцэнтра ў поўнай меры могуць камбайнеры УП імя Данукалава, акцыянерных таварыстваў «Пурплева», «Ульянавічы», якія дапамагалі калегам ва ўборцы збожжа.
Старанна шчыравалі на хлебных нівах механізатары райаграсэрвіса. Доўгі час у раённым спаборніцтве сярод камбайнераў лідзіраваў экіпаж у складзе Сяргея Сухвала і Дзяніса Астаповіча. Да гэтага часу не пераўзыдзены вынік Валерыя Окуня, які за жніво перавёз на МАЗе больш за 3 тыс. тон збожжа.
Віншуем з працоўнай перамогай.