Сенненцы аб «школьных кірмашах»: і якасць патрэбна, і цэны «кусаюцца»

2        Здаецца, не паспелі азірнуцца школьнікі і іх бацькі, як заканчва-           юцца летнія канікулы і надышоў час рыхтавацца да
      новага навучальнага года. Мы пацікавіліся ў сенненцаў, як ідзе гэта падрыхтоўка. Дзе больш падабаецца купляць рэчы: на рынку ці ва ўнівермагу? Што ў першую чаргу цікавіць, цана ці якасць тавару

    Анастасія, медработнік, г.Сянно:

— Спачатку вырашылі прайсці па рынку, прыгле­дзецца да цэн, тавару: што ёсць, чаго няма. Потым пойдзем ва ўнівермаг.

Хочацца, вядома, купіць якасны тавар. Лепш адразу больш заплаціць, чым потым купляць такую ж рэч яшчэ раз.

      IMG_0008   Людміла Мікалаеўна, бабуля, в.Багданава:

— Ва ўнівермаг пойдзем толькі ў тым выпадку, калі чагосьці не купім на рынку. Сёе-тое засталося з мінулага навучальнага года, таму думаем набываць па мінімуму.

Канешне, якасць патрэбна, але запланавалі ўкласціся ў паўтара мільёна.

         Алена Віктараўна і Валянціна Пятроўна, бабулі, в.Рулёўшчына:

— Збіраем у школу ўнука. Гэта для нас справа новая. Вырашылі зайсці спачатку ва ўнівермаг. Хочам купіць школьную форму. Але маці «заказала» асобна штаны і безрукаўку. Калі не падбяром, пашукаем на рынку.

Гэта падарунак, таму мы за цаной, як кажуць, не пастаім. Галоўнае — якасць.

Людміла, мінчанка:

— Кожнае лета прыязджаю ў госці ў Сянно і заўсёды купляю сыну абутак да школы ў мясцовым універмагу. Праўда, у параўнанні са сталічным выбар тут невялікі, але і цана ніжэйшая. На рынак нават не пайду. На абутку, лічу, эканоміць нельга. Гэта ўсё роўна, што эканоміць на здароўі дзіцяці.

         Прадаўцы дзіцячага аддзела ўнівермага:

— Ні адзін з пакупнікоў, якія збіраюць дзіця ў школу, не пайшоў без пакупкі. Іншая справа, што часам не ўсё з патрэбнага можна набыць, нават калі гэты тавар ёсць у продажы — цэны ўсё ж немаленькія.

Р.S. Большасць з апытаных лічаць: каб сабраць сёлета дзіця ў школу, па самых сціплых падліках спатрэбіцца 3 мільёны рублёў.

 Таццяна Буракова.