Сямейны падрад Распорскіх

6.08 023               Ля в.Латыгава па палетках ААТ «Белая Ліпа» адзін за другім «праплываюць» пяць зернеўборачных камбайнаў. Машыну родных братоў Распорскіх лёгка пазнаць сярод іншых. На лабавым шкле камбайна красуецца эмблема моладзевага экіпажа — жытнёвыя каласкі на фоне жоўта-зялёных колераў сцяга Сенненскага раёна.

У адной братэрскай звязцы хлопцы працуюць ужо другую ўборачную кампанію. Старэйшы, 21-гадовы Сяргей — камбайнер, 19-гадовы Павел выконвае абавязкі слесара. На рахунку сямейнага экіпажа на момант нашага візіту (6 жніўня) намалот складаў звыш 560 тон новага ўраджаю. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у гаспадарцы. Акрамя таго, Сяргей Распорскі знаходзіц­ца ў ліку лідараў раённага спаборніцтва сярод маладых камбайнераў.

А раўняцца маладым людзям ёсць на каго. На адным полі з сынамі на перавозцы зерня шчыруе на сваім «МАЗе» іх бацька Аляксандр Распорскі. На працы Аляксандр Аркадзьевіч — бясспрэчны аўтарытэт. Быў прызёрам абласных і рэспубліканскіх «Дажынак». Летась партрэты Аляксандра і Паўла Распорскіх змяшча­ліся на раённай Дошцы гонару.

Браты поплеч не толькі ў гарачы час жніва. Абодва праходзяць навучанне ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава на факультэце фізічнай культуры і спорту.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымку: дынастыя хлебаробаў: Павел, Аляксандр і Сяргей Распорскія.

 

Сямейны падрад Распорскіх: 1 комментарий

  • Понедельник, 21 дек., 2015 в 18:35
    Permalink

    Опять Распорские . Явно хозяйство поттусовала факты чтоб Распорские были в лидерах . Куда смотрит руководство хозяйства .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *