У гэтыя жніўныя дні ў ААТ «Пурплева» на ўборцы ўраджаю занята 5 збожжаўборачных камбайнаў

OLYMPUS DIGITAL CAMERA За іх штурваламі такія «аксакалы» сельскагаспадарчай вытворчасці як Віктар Маханькоў, для якога сёлетняе жніво трыццаць першае па ліку. Побач працуе экіпаж у складзе Анатоля Карнюшкова і Вадзіма Чарнова. Хлопцам на дваіх — 36 гадоў.

У якасці старшага камбайнера Анатоль Карнюшкоў, нядаўні выпускнік Высокаўскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці ўбірае хлеб упершыню. «Мне даводзілася працаваць на жніве менавіта на гэтым камбайне, але як памочніку камбайнера, калі праходзіў вытворчую практыку, — расказвае хлопец. — Сёлета адказнасць   куды большая. Але, думаю, спраўлюся. Мне дапамагаюць старэйшыя калегі. Вось і дзядзя Віця займаўся разам з намі рэгуліроўкай камбайна, кожны дзень нешта падказвае».

Задаволены работай самага маладога, відаць ва ўсім раёне, экіпажа збожжаўборачнага камбайна і галоўны аграном сельгасарганізацыі Генадзь Лыскоўскі: «Да справы хлопцы ставяцца адказна. За намалотам не гоняцца, стараюцца весці ўборку без страт».

Анатоль і Вадзім не хаваюць, што атрымліваюць задавальненне ад нялёгкай хлебаробскай працы. Значыць ёсць спадзяванне, што сялянская сям’я папоўнілася яшчэ двума хлебаробамі, якія знай­шлі ў працы на зямлі сваё прызванне.

НА ЗДЫМКУ: чарговую кансультацыю Анатолю Карнюшкову і Вадзіму Чарнову дае Віктар Маханькоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *