Канец ліпеня адзначыўся на Сенненшчыне спартыўнай падзеяй. У вёсцы Свабодная прайшоў адкрыты раённы турнір па пляжным валейболе.

1На Сенненшчыне ён праводзіцца ўжо сёмы год. Сёлета ўпершыню месцам яго правя­дзенне стала тэрыторыя аграсядзібы. Пляцоўку спарстменам-аматарам прадаставіла СФГ Лапеха.

Удзел у спаборніцтве прынялі 14 каманд з Сенненскага раёна і розных куткоў Віцебскай вобласці, у тым ліку з абласнога цэнтра. Барацьба вялася ў дзвюх узроставых групах — да 40 і звыш 40 гадоў.

Перамогу ў першай групе святкавала каманда з  г.Віцебска. Другое месца занялі сенненцы. Трэцяе — у каманды з аг.Вароны Віцебскага раёна. У старэйшых аматараў валейбола месцы размеркаваліся наступным чынам: «золата»— у віцябчан, «серабро» і «бронзу» заваявалі каманды сенненцаў.

Дзень спаборніцтваў выдаўся надзвычай спякотным. Пераадолець наступствы надвор’я гульцам і балельшчыкам дапамаглі гаспадары аграсядзібы, дзе праходзіў валейбольны турнір. У прыватнасці, непадалёк ад валейбольных пляцовак быў арганізаваны продаж прахаладжальных напояў, прадастаўляліся і іншыя паслугі агратурыстычнага аб’екта.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота Ірыны ГАРБАЧОВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *