Снапы са свежазжатай збажыны ўпрыгожылі службовыя кабінеты старшыні Сенненскага райвыканкама Васіля Чарадніка, начальніка райсельгасхарчу Леаніда Хірэвіча і дырэктара ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» Іосіфа Свістунова. На Сенненшчыне жніво распачалі згодна з народнай традыцыяй — зажынкамі

 №2 Раённае мерапрыемства, арганізаванае і праведзенае спецыялістамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і яго структурнымі фарміраваннямі прайшло на полі за вёскай Турава, куды сабраліся дэлегацыі з усіх сельгасарганізацый Сенненшчыны, кіраўнікі раённых службаў і прадпрыемстваў.  Гараджане ў самыя напружаныя перыяды сельскагаспадарчых работ заўжды прыходзяць на дапамогу вяскоўцам.

№1Высту­паючы перад удзельнікамі зажынак, Васіль Чараднік падкрэсліў, што такі склад запрошаных на зажынкі невыпадковы. Аснову эканомікі раёна складае вытворчасць сельгаспрадукцыі. «Будзе наладжана высокаэфектыўная вытворчасць у аграрным сектары, будуць стабільна працаваць іншыя арганізацыі раёна, — пад­крэсліў ён. — А для пачатку трэба максімальна добра папрацаваць на жніве, каб убраць збожжа з мінімальнымі стратамі». Удачы, шчасця, дабрабыту, цярпення і сіл — гэтыя, па-чалавечы цёплыя словы, сталі заключнымі ў выступленні старшыні райвыканкама.

23.07 033     У час зажынак былі выкананы і іншыя абрадавыя дзеянні ў гонар хлеба, у падзяку зямлі і хлебаробам, што, як верылі нашы продкі, дапаможа ўбраць і зберагчы вырашчаны ўра­джай. А  святар Свята-Мікалаеўскага храма айцец Дзмітрый адслужыў набажэнства.

І ўсё ж у любой справе галоўнае залежыць ад чалавека, яго шчырай працы.  Таму права сімвалічна распачаць жніво было даверана экіпажу Сяргея Сухвала ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», які летась стаў на жніве пераможцай двойчы: і сярод моладзі, і ў агульнараённым спаборніцтве. Першае зерне новага ўраджаю экіпаж перадаў  таксама кіраўніку раёна. А ўдзельнікі зажынак змаглі адчуць і смак каравая, выпечанага з мукі новага ўраджаю.

Захаваць традыцыі продкаў, папрасіць божай дапамогі, пакланіцца хлебаробам за зробленую працу — безумоўна, вельмі важна і, нават, неабходна. Але сенненскія хлебаробы жывуць днём  сённяшнім. І ўжо праз некаторы час удзель­нікі  жніва раз’язджаліся, каб весці жніво на палетках, дзе хлеб вырашчаны іх намаганнямі і працай.