Какая радость! Сенно — Орша 5:0
У мінулую нядзелю на гарадскім стадыёне райцэнтра прайшоў матч паміж футбольнымі клубамі «Будаўнік» (Сянно) і «Экамол»(Орша). З лікам 5:0 сенненцы разграмілі аршанцаў
Лік адкрыў аўтагол аршанскага спартсмена. Далей два мячы ў вароты саперніка забіў сенненскі гулец Віктар Фрызель. Яго падтрымалі Павел Петэрсон і Аляксандр Рачкоўскі.
Нягледзячы на непагадзь, падтрымаць землякоў прыйшла немалая колькасць балельшчыкаў, каля 260 чалавек, у іх ліку, і прадстаўнікі ўлады. Магчыма, такая група падтрымкі таксама паспрыяла таму, што сенненскія футбалісты паказалі сваю лепшую гульню ў чэмпіянаце.
Свой унёсак у футбольнае свята зрабіла і Сенненскае райспажыўтаварыства, арганізаваўшы ля стадыёна выязны гандаль.
Ірына ГАРБАЧОВА.