Авацый удастоіліся выступленні нашых землякоў на абласным свяце-конкурсе «Песні сунічных бароў»

Лёзна А творчасць Валянціны Латашавай і Галіны Бандарэвіч адзначана Дыпломамі ў намінацыях «Лепшы твор патрыятычнага характару» і «Лепшы  твор  аб  харастве прыроды роднага  краю».  Літаратурна-музычнае  мерапрыемства прайшло ў мінулую суботу ў гарпасёлку  Лёзна.

Фэст сабраў у парку «Школьны» больш за 50 самадзейных паэтаў і кампазітараў з 9 раёнаў Прыдз­віння, а таксама з Полацка, Наваполацка, Оршы, Віцебска. Саперніцтва беларусам на фестывалі склалі і госці з Расіі — прадстаўнікі Ельнінскага і Руднянскага раёнаў памежнай Смаленшчыны.

Канкурсанты з Сенненшчыны былі на вышыні. Гучнымі апладысментамі ацанілі гледачы вершы Валянціны Латышавай з в.Сінягорская.  Прыйшліся даспадобы і песні кампазі­таркі з Сянна Галіны Бандарэвіч. Адна з іх, «Беларусь — мой колер сіні» на словы вядомага пастаўскага паэта Ігара Пракаповіча, добра вядома сенненцам. Песню Галіны Пятроўны на суд журы  абласнога конкурсу прадставіў вакальны гурт ветэранаў педагагічнай працы «Апты­місты» пад кіраўніцтвам Тамары Грыгаран. Другая — вясёлая дзіцячая песенка «Шчасце на лузе»(словы Ніны Шэгідзевіч, музыка Галіны Бандарэвіч), якую выканала юная спявачка Па­ліна Лу­шчынская, упершыню прагучала для шырокай публікі. І варта адзначыць, прэм’ера прайшла паспяхова.