У аг. Машканы Сенненскага раёна прайшоў Дзень рыбака

ГСАрганізатар мерапрыемства — сельскі дом культуры наладзіў яго ўпершыню. Вялікую практычную дапамогу ў правя­дзенні свята  работнікам культуры  аказаў заўзяты рыбак Андрэй Валодзькін, які дасканала ведае ўсе тонкасці рыбацкай справы.

У конкурсах і спаборніцтвах па рыбнай лоўлі аднолькава азартна ўдзельнічалі як дарослыя, так і дзеці. Мясцовая бібліятэка прадставіла тэматычную кніжную выставу «Лавіся, рыбка, вялікая і маленькая» з парадамі і сакрэтамі ўдалай рыбалкі.

Пераможцам сярод рыбакоў прызнаны Міхаіл Башкоў. Другое месца ва Уладзіміра Долатава. Трэцім стаў самы юны ўдзельнік спаборніцтваў дзесяцігадовы Дзяніс Шухто.

У завяршэнні свята на вогнішчы зварылі духмяную юшку. Усе ласаваліся свежай рыбацкай стравай  і цешыліць  адпачынкам на прыродзе.