Сенненскі райсельгасхарч у сувязі з пачаткам жніва наладзіў для кіраўнікоў, галоўных аграномаў, эканамістаў сельгасарганізацый, спецыя¬лістаў раённых службаў вучобу. У рабоце семінара прымаў удзел старшыня райвыканкама Васіль Чараднік.

1Шквалісты вецер з дажджом, лівень, град… Пустазелле паверх збажыны… Яшчэ некалькі дзён назад рапс стаяў зялёны, сёння ён пачаў абсыпацца… І гэта не капрызы прыроды — вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі заўжды была рызыкоўным заняткам.

Летась такой парой жніво набыло масавы характар. Набірае абароты ўборачны канвеер сёлета. Да ўборкі рапсу прыступілі фактычна ўсе гаспадаркі. А райсельгасхарч у сувязі з пачаткам жніва наладзіў для кіраўнікоў, галоўных аграномаў, эканамістаў сельгасарганізацый, спецыя­лістаў раённых службаў вучобу. У рабоце семінара прымаў удзел старшыня райвыканкама Васіль Чараднік. Вучоба пачалася з выступлення начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Леаніда Хірэвіча, які ў прыватнасці заўважыў: «Мы абавязаны не толькі выканаць галоўную хлебаробскую запаведзь — убраць хлеб без страт, але і дапрацаваць яго, захаваць матэрыяльныя, а галоўнае людскія рэсурсы».

Як гэта зрабіць у няпростых для большасці гаспадарак раёна эканамічных умовах і ішла гаворка на семінары. Няпростых, у першую чаргу таму, што дзяржава, заявіўшы пра змяншэнне датацый сельскай гаспадарцы, прытрымліваецца гэтай устаноўкі. А вось псіхалогія аграрнікаў мяняецца марудна.

«Давайце актыўней весці ўборку і за кошт продажу насення рапсу, збожжа ранніх зерневых вырашаць неадкладныя вытворчыя праблемы, нарошчваць тэмпы работ», — заклікала калег Антаніна Сунцеева, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу. Рапс паспеў да ўборкі паўсюдна, штодня змяншаецца вільготнасць зерня на азімых пасевах. Пробы, узятыя на полі ААТ «Сінягорскае» каля вёскі Савінічы напярэдадні семінара паказалі, што яна складае крыху больш за 30 %. А значыць праз некалькі дзён можна будзе пачынаць абмалот збожжавых культур. Пры ўмове гатоўнасці да жніва камбайнаў, сушыльных комп­лексаў. А тут работы яшчэ хапае. На сушылках, якія працуюць на дровах, напрыклад, не ўсюды створаны запас паліва.

Прыводзіліся і станоўчыя факты. У ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», дзе праводзіўся семінар, на напольнай сушылцы былога льнозавода за ноч высушылі, выкарыстоўваючы мясцовыя віды паліва, 15 тон рапсу. Гаварыла Антаніна Сунцеева пра іншыя традыцыйныя праблемы земляробаў Сенненшчыны, у прыватнасці, пра неабходнасць закладкі насеннікаў траў, засыпку насеннага фонду зерневых культур. Ні пры якіх умовах нельга пакідаць на палях салому, дзе падсеяны травы, нель­га, каб прастойвалі камбайны па прычыне недахопу транспарту на адвозцы зерня з поля на ток.

Гэтыя патрабаванні падтрымаў старшыня райвыканкама, звярнуўшы ўвагу на арганізацыю працы на жніве, работу памочнікаў камбайнераў: «Іх рабочы дзень павінен пачынацца ў 5 гадзін, менавіта яны адказваюць за падрыхтоўку машын да новай рабочай змены, — пад­крэсліў Васіль Чараднік. — Адказнасць кіраўнікоў гаспадарак, галоўных спецыялістаў куды больш высокая. Арганізацыю працы трэба давесці да ідэалу, наладзіўшы пры гэтым татальны кантроль за работай удзельнікаў жніва: зарабіў — атрымай, гультаям — таксама па працы. І ніякай ураўнілаўкі».

2     У рабоце на жніве будзе занята 102 зернеўборачныя камбайны. На кожную машыну ў сярэднім прыходзіцца па 320 гектараў, у ПП «Дружбінец» — амаль 500. У той жа час на дзень правядзення семінару значная частка зернеўборачнай тэхнікі яшчэ не была гатова да выхаду ў поле, да рамонту некаторых камбайнаў механізатары яшчэ не прыступалі. Кожны падобны факт, агучаны галоўным спецыяліс­там райсельгасхарчу Ула­дзімірам Прыстаўкам, не заставаўся без увагі ўдзельнікаў семінара, абмяркоўваўся. У прыватнасці, начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Аляксандр Масаловіч прапанаваў: «Калі экіпаж камбайна нельга ўкамплектаваць раўнацэннымі механізатарамі, можна выкарыстоў­ваць для абслугоўвання некалькіх машын аднаго слесара». Ён таксама звяр­­­нуў увагу ўдзельнікаў семінара на некаторыя нюансы атрымання допуску на камбайны для іх удзелу ў жніве, на камплектацыю машын сродкамі пажаратушэння, іншым неабходным інвентаром.

3Дарэчы, пра захаванне правілаў пажарнай, электрычнай бяспекі, ахову працы гаварылі і начальнік РАНС Вячаслаў Карасікаў, яго намеснік Андрэй Рогаў, галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Сапрыка.

Падрабязна, з дэманстрацыяй, як праводзіцца рэгуліроўка камбайна, ушчыльненне вузлоў, каб пазбегнуць страт ураджаю, зэканоміць паліва, расказаў Валерый Кучко, дырэктар ВДМС. Нягледзячы што напярэдадні жніва, кансультацыю ён дае штогод, сёлетняе выступленне таксама ўспрымалася з інтарэсам. Думаецца, дарэчы было б наладзіць вучобу з яго ўдзелам і для камбайнераў.

У час семінара яго ўдзельнікі заслухалі выступленні шэрагу спецыялістаў раённых службаў, атрымалі адказы на свае пытанні. У сельгасарганізацыі накіраваны ўзоры многіх дакументаў, рэкамендацыі, у тым ліку па аплаце працы на жніве, што аблегчыць работу мясцовых спецыялістаў, зробіць уборачны канвеер больш зладжаным і эфектыўным, тым самым прынясе дадатковыя дывідэнты аграрнікам.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

НА ЗДЫМКАХ: тлумачэнні ўдзельнікам семінара дае Валерый Кучко, дырэктар ВДМС, Аляксандр Масаловіч; Андрэй Рогаў — купіце сродкі пажаратушэння.

 

 

 

 

Сенненскі райсельгасхарч у сувязі з пачаткам жніва наладзіў для кіраўнікоў, галоўных аграномаў, эканамістаў сельгасарганізацый, спецыя¬лістаў раённых службаў вучобу. У рабоце семінара прымаў удзел старшыня райвыканкама Васіль Чараднік.: 4 комментария

  • Среда, 30 июль, 2014 в 20:21
    Permalink

    Даруйце калі ласка, а чаму на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: «Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: ЧарЭдніка Васілія Анатольевіча старшынёй Сенненскага райвыканкама», а згодна вашай газеты старшынёй райвыканкама ў нас стаў ЧарАднік, гэта розныя людзі, або нехта памыліўся?!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 30 июль, 2014 в 23:00
      Permalink

      у Аляксандра асабiстыя правiлы беларускай мовы.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
  • Среда, 13 авг., 2014 в 16:12
    Permalink

    — «Лабор ист ест ипсе волюмпас». Что означает: Труд — уже сам по себе есть наслаждение!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Пятница, 8 апр., 2016 в 17:46
    Permalink

    Что толку проводить эти семинары . Все равно каждый будет делать по своему в своем хозяйстве . Только деньги зря тратите .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *