У сенненских финансистов — юбилей

IMG_1140У гэты чацвер фінансаваму аддзелу райвыканкама споўнілася 90 гадоў.

 У 1924 годзе III сесія ЦВК БССР 6-га склікання на падставе арт.67 Канстытуцыі СССР і згодна з Канстытуцыяй БССР зацвердзіла Палажэнне аб Народным камісарыяце фінансаў БССР. Тады ж быў створаны Сенненскі акруговы фінансавы аддзел. У функцыі новай структуры ўваходзіла ажыццяўленне нагляду і кантролю за нізавым звяном фінансавых устаноў, складанне акруговых бюджэтаў, рэвізійнай дзейнасці ў вобласці падаткаў.

У сувязі з ліквідацыяй у 1930 годзе акруговага дзялення мясцовым органам наркамата ў Сенненскім раёне стаў фінансавы аддзел. У працэсе сваёй дзейнасці раённая фінансавая сістэма зведала нямала змяненняў. Адно заставалася пастаянным — прафесіяналізм людзей.

На працягу існавання фінаддзела ў ім працавалі адданыя і толькі высокакваліфікаваныя спецыялісты. За шматгадовую і добрасумленную працу чатыром фінансістам прысвоена званне «Лепшы па прафесіі», яшчэ чатыром — «Саветнік фінансавай службы III рангу» і «Малодшы саветнік фінансавай службы II рангу». Ёсць у гэтым ганаровым спісе і «Ударнік камуністычнай працы». Трое чалавек узнагароджваліся ордэнам «Працоўнага чырвонага сцяга», медалем «Ветэран працы», нагрудным знакам «Выдатнік фінансавай працы».

Сёння ў асноўныя задачы аддзела ўваходзіць складанне праекта бюджэту раёна, арганізацыя работы па размеркаванні фінансавых рэсурсаў, правядзенне мерапрыемстваў па своечасовым і поўным паступленні ўсіх прыбыткаў у бюджэт, ажыццяўленне планавання і фінансавання расходаў на ўтрыманне выканаўчых і распарадчых органаў і органаў мясцовага самакіравання, кантроль за правільным і эфектыўным расходаваннем бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, кантроль за выкананнем бюджэтаў сельскіх Саветаў дэпутатаў. Усю гэту работу выконвае невялікі жаночы калектыў у скла­дзе 8 чалавек (для параўнання, у 1980 годзе колькасць супрацоўнікаў дасягала 20). Кіруе ім дасведчаны спецыяліст Юлія Зязюліна. Дарэчы, сёлета Юлію Георгіеўну таксама можна па­віншаваць з асабістым юбі­леем, а менавіта з пяціго­д­дзем працоўнай дзейнасці на пасадзе начальніка фінансавага аддзела райвыканкама.

Станаўленнем у прафесіі яна, як і пераважная большасць  калег, абавязана ветэранам, якія былі для сённяшняга пакалення фі­нансістаў дарадцамі і настаўнікамі. Шмат сіл і здароўя аддалі нялёгкай працы з лічбамі Марыя Іванаўна Сінькевіч, Алена Канстанцінаўна Якубовіч, Валянціна Андрэеўна Івашкова, Кацярына Мікалаеўна Станкевіч. Менавіта ім, у першую чаргу, і адрасуюць віншаванні з надыходзячым юбілеем супрацоўнікі райфінаддзела.