Сенненскі раён заняў трэцяе месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў 2013 годзе.

ГСПершым і другім сталі Лепельскі і Віцебскі раёны.

Адзначылася ў гэтым конкурсе, толькі ў намінацыі «Аграгарадкі і іншыя населеныя пункты», і Белая Ліпа. Аграгарадок таксама стаў трэцім. Абыйшлі нас населеныя пункты Гараны Полацкага (1-ае месца) і Дабрамыслі (2-ое месца) Лёзненскага раёнаў.