Замест Універсама — Супермаркет

  Сенненцы могуць з гордасцю гаварыць: “У нашым  горадзе адзін з самых сучасных магазінаў  Віцебскай вобласці”.  І будуць мець рацыю.  Універсам “Родны кут” мае новае сучаснае гандлёвае абсталяванне  і шырокі асартымент тавараў. 

 Пасля рамонту,  які цягнуўся чатыры месяцы, універсам зноў прымае пакупнікоў.  Сёння — гэта самая вялікая па плошчы гандлёвая кропка ў раёне.

  — На рамонтныя работы, якія пачаліся ў маі гэтага года, было затрачана 625 мільёнаў рублёў.  Больш за 450 млн  пайшло на закупку новага гандлёвага абсталявання. Устаноўлена і сучасная  сістэма відэаназірання як у гандлёвай зале, так і ў складскіх памяшканнях, — расказвае старшыня праўлення Сенненскага райспажыўтаварыства Аляксандр Шарэнда.

  Цяпер у магазіне дзейнічае сістэма самаабслугоў­вання. А значыць кожны тавар можна патрымаць уруках, даведацца пра яго састаў, тэрмін выпуску, якасць.

 Прыемна ўражвае і асартымент. Тут прадстаўлена больш за 5 тысяч найменняў прадукцыі. 

  Акрамя гэтага, ва ўніверсаме  можна аплаціць камунальныя ці іншыя паслугі. Тут усталяваны  банкамат, працуе кіёск Беларусбанка.  Ёсць і невялічкі кафетэрый, дзе за кубачкам гарбаты можна адпачыць.

 Павіншаваць сенненцаў з гэтай значнай падзеяй прыйшлі намеснік старшыніаблвыканкама, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў  па Сенненскай выбарчай акрузе Алег Мацкевіч,  старшыня праўлення Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Аляксандр Шынкарэнка і старшыня Сенненскага райвыканкама Эдуард Герасіменка.

Кацярына КАРПОВІЧ.