Выдатным падарункам юным жыхарам райцэнтра, якія любяць паганяць мяч, стане сучасная міні-футбольная пляцоўка па вуліцы Перамогі

ГС Пры падтрымцы  аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама вядзецца падрыхтоўка асновы поля. Аснашчэнне пляцоўкі  футбольнымі варотамі, штучным пакрыццём і металічнай агароджай будзе весціся за кошт СТАА «НТС».

Спартыўны аб’ект узводзіцца дзякуючы сацыяльнаму праекту «Родная Сторона —  детям»,  які разлічаны на 5 гадоў, і супрацоўніцтву сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «НТС» і асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». За час  рэалізацыі праекта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь плануецца пабудаваць 118 шматфункцыянальных дваровых спартыўных пляцовак.                                  

Ала ЯКАЎЛЕВА.