У аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту г.п.Багушэўск Сенненскага ТЦСАН стварылі альбом памяці

 70-цв.Супрацоўнікамі сумесна з наведвальнікамі ад­дзялення была праведзена вялікая работа па зборы інфармацыі аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, працаўніках тылу, былых вязнях і дзецях  вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Багушэўскага сельсавета. У альбом увайшлі не толькі ўспаміны сведкаў падзей ваенных гадоў, але і публікацыі пра іх, змешчаныя ў розных друкаваных выданнях.

Акрамя таго, аддзяленнем быў аб’яўлены конкурс сярод вучняў багушэўскіх школ на лепшую літаратурную работу, прысвечаную 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вынікі яго будуць падведзены да Дня Незалежнасці.

Ала ЯКАЎЛЕВА.