Раслінны “акупант” ужо на подступах да Сінаяў

P1210654У Беларусі пераважная большасць існуючых папуляцый баршчэўніку Сасноўскага знаходзіцца ў Віцебскай (43%) і Мінскай (41%) абласцях. Па дадзеных раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на тэрыторыі раёна плошча, занятая гэтай раслінай, складае каля 22 га. Ачагамі распаўсюджання баршчэўніку з’яўляюцца Багданаўскі (вёскі Галоўск, Поўзікі, Пожанькі), Студзёнкаўскі (Сінягорскае) і Беліцкі (Полымя, Старая Беліца, Рулёўшчына) сельсаветы. У асноўным расліна «акупіруе» прыдарожныя палосы, неапрацаваныя землі.

Чарговы рэйд, які правялі раённыя эколагі і спецыялісты РЦГЭ, выявіў наяўнасць баршчэўніку каля парку 40-годдзя Перамогі ў г. Сянно. На месцы былога прыватнага агароду красаваліся мясістыя лісты «злос­най» расліны. Тэрыторыю побач з Сенненскім ПМС абслугоўвае РУП ЖКГ. Высветлілася, што да нашага званка прадпрыемства не бачыла ў непасрэднай блізкасці да папулярнага ў народзе месца адпачынку прыродную небяспеку. Майстар па добраўпарадкаванні г.Сянно РУП ЖКГ Валерый Маклюк запэўніў, што ў хуткім часе будуць прымацца меры па яе ліквідацыі. Праз некалькі дзён баршчэўнік быў скошаны.

Не лепшай выглядае сітуацыя ў вышэйназваных сельсаветах. Так, у Беліцкім сельвыканкаме паведамілі, што змагаюцца з пустазеллем выключна шляхам скошвання. Па словах старшыні Сяргея Галынчыка, рэгулярна абкошваюцца цэнтральныя вуліцы аграгарадка, за астатнімі зарослымі зонамі замацавана УП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава». Але іх намаганняў недастаткова. Расліна з кожным годам усё мацней пускае карані на тэрыторыі сельсавета.

У якасці мераў барацьбы з небяспечным «іншаземцам» ужываюцца гербіцыды суцэльнага дзеяння, можна выкопваць карані, скошваць сцеблі, зразаць суквецці. У асноўным гэтай работай павінны займацца сельгасарганізацыі. У апошніх часта не хапае сродкаў на набыццё хімікатаў, гаручага для тэхнікі… Выйсце бачыцца ў стварэнні спецыяльных механізаваных брыгад з прыцягненнем спецыялістаў РАНС, валанцёраў. Выконваючы меры засцярогі, людзі могуць змагацца з пус­тазеллем самастойна.

У апошні час раённыя эколагі выдалі больш за 10 прадпісанняў для барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага сельгасарганізацыям, лясной гаспадарцы, ПМС, дарожным службам. За невыкананне адпаведных мер па знішчэнні расліны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: для фізічных асоб ад папярэджання да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь, юрыдычных асоб — ад 10 да 200.

Расліна яшчэ не распусціла свае «парасоны», не насеяла насенне, пасля чаго на будучы год плошча рос­ту баршчэўніку значна ўзрасце. Таму змагацца з ёй неабходна тут і цяпер.

Ірына ГАРБАЧОВА.

Фота аўтара.

Раслінны “акупант” ужо на подступах да Сінаяў: 2 комментария

  • Понедельник, 7 июль, 2014 в 21:41
    Permalink

    А слабо дать фот самого страшного места произрастания этого монстра…Своими делюсь…Смотрите тут http://kurier.me/ru/page/ecology/2886

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Вторник, 8 июль, 2014 в 13:55
      Permalink

      Что-то ваша ссылка выдаёт

      ERROR connecting to the MySQL server!
      Please start the MySQL database server and verify if the connection configuration is valid.

      По факту самую жесть я видел в Пламя, там и яблоневый сад и вся усадьба Святских заростают в человеческий рост

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *