Сенненские школьники почувствовали на себе все «прелести» лесного туризма

eZ5ZX4usJiQСпаборніцтвы сярод школьнікаў, аматараў турызму, праводзяцца на Сенненшчыне не першы год і сталі вельмі папулярнымі сярод іх удзельнікаў. Яны ствараюць добрую магчымасць напрацягу некалькіх дзён сутыкнуцца з жывой прыродай, завесці новыя знаёмствы,  у  ходзе саперніцтва прадэманстраваць свае ўменні весці сябе ў экстрымальных сітуацыях, знаходзіць з іх выхад.

Турыстычны злёт па ўсталяванай традыцыі зноў праходзіў паблізу вёскі Навасёлкі Ходцаўскага сельсавета. Больш за сотню школьнікаў з 13 школ раёна прымалі ў ім удзел.

Пачаліся спаборніцтвы з эстафетнага арыентавання па азімуце. Кожная каманда з дапамогай компаса ў хваёвым масіве павінна была адшукаць пікеты з умоўнымі знакамі.

Lj6uMHEzvZY          Наступнымі этапамі стала праходжанне доўгай і кароткай турыстычных дыстанцый, для чаго патрабуецца не толькі добрая фізічная падрыхтоўка, а і ўменне абыходзіцца са спецыяльным рыштункам. Пераправіцца па бервяне, паралельнай і навясной вяроўках, пераадолець спуск-пад’ём, перанесці пацярпелага на насілках — гэтыя і іншыя выпрабаванні абавязковыя для юных турыстаў. Правяраліся веданне тапаграфічных знакаў, уменне вязаць вузлы. Ацэньваліся ўмовы жыцця, створаныя ў палатачным лагеры, захоўванне прадуктаў харчавання, адносіны дзяцей да прыроды, іх дысцыпліна.

Прадэманстраваць веды па краязнаўстве запрасіла віктарына, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праводзіліся творчыя конкурсы: турыстычнах газет «Будні злёта» і мастацкай сама­дзейнасці.

Па агульнай колькасці  набраных балаў у сярэдняй групе, якая была прадстаўлена толькі дзвюма камандамі, месцы размеркаваліся наступным чынам:  СШ №1,  СШ №2 г.Сянно.

Упартая барацьба за перамогу разгарнулася паміж  камандамі старэйшай узроставай групы. У выніку на трэцім месцы апынуліся турысты з Яноўскай ДССШ. Крыху больш балаў набрала каманда з Беліцкай дзіцячага сада-сярэдняй школы, якая стала другой. А перамаглі ў раённым спа­бор­ніцт­ве  юныя турысты з Багданаўскай школы.

Ад райкамаў ГА «БРСМ» і прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прызёры атрымалі памятныя сувеніры.

Ірына ГАРБАЧОВА.