Па вуліцы Кастрычніцкая г. Сянно, паблізу дома № 132, гарэлі гаражы
У выніку поўнасцю знішчана тры гаражы і два аўтамабілі. У час пажару адбыўся ўзрыў кіслароднага балона, які знаходзіўся ў адным з гаражоў. Ад узрыву павыляталі шыбы ў бліжэйшых дамах.
Прычына пажару і ўрон устанаўліваюцца. Дакладна вядома, што гараж, які загарэўся першым, быў электрыфікаваны.
За апошнія некалькі месяцаў гэта чацвёрты пажар на заходняй ускраіне райцэнтра.