На пасаду старшага ўчастковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Сенненскага райвыканкама назначана Вольга Хацько.

P1210763 Родам з аграгарадка Янова. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: скончыла біялагічны факультэт Віцебскага дзяржуніверсі­тэта імя П.М.Машэрава і юрыдычны факультэт Полацкага дзяржуніверсітэта.

Працоўную дзейнасць пачынала настаўнікам біялогіі і хіміі ў Алексініцкай школе. У міліцыі працуе з кастрычніка 2013 года. Была прынята ўчастковым інспектарам па справах непаўналетніх у аддзяленне міліцыі г.п.Багушэўск. У інспекцыю па справах непаўналетніх раённага аддзела ўнутраных спраў Сенненскага райвыканкама пераведзена ў красавіку 2014 года.

Знайсці лейтэнанта міліцыі можна ў РАУС альбо па нумары (+37529)598-18-55.