Ветэраны Сенненшчыны атрымаюць грашовую дапамогу

70-цв.У  Беларусі пачаліся выплаты матэрыяльнай  дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

 Яе атрымальнікамі стануць каля 51 тыс. чалавек. На гэтыя мэты вы­дзелена каля Br260 млрд.

Br10 млн атрымаюць Героі Савецкага Саюза, кавалеры ордэнаў Славы трох ступеняў, Героі Сацыя­лістычнай Працы, удастоеныя гэтага звання ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Br8 млн выплацяць інвалідам і ўдзельнікам ВАВ, асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943 — 1945 гадах.

Br3,5 млн атрымаюць узнагароджаныя ордэнамі ці медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады ВАВ; тыя, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў, ствараў ваенныя аб’екты, абслугоў­ваў прыфрантавыя ўчасткі жалезных і аўтамабільных дарог; блакаднікі Ленінграда; члены сем’яў вайскоўцаў, партызан і падполь­шчыкаў, загінулых ці зніклых без вестак у час баявых дзеянняў у гады вайны; інваліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі і калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд ВАВ ці з іх наступствамі; былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Як паведаміла начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Грамузава, на Сенненшчыне матэрыяльную дапамогу атрымаюць 136 чалавек. У тым ліку па Br8 млн рублёў будзе выплачана 47 інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Атрымальнікамі Br3,5 млн рублёў стануць 89 жыхароў нашага раёна.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.